Более 19 тысяч рублей заработали шумилинцы на районном субботнике

Новости Общество

Генеральная ўборка на Шуміліншчыне

Работа кіпела практычна ў кожным населеным пункце раёна. Жыхары прыбіралі мінулагоднюю лістоту, наводзілі парадак на воінскіх пахаваннях, мехдварах, тэрыторыях прадпрыемстваў і на ўласных падворках. Добраўпарадкоўваліся месцы масавага адпачынку, бяліліся дрэвы, вывозілася смецце…

Кіраўніцтва раёна – старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч – разам з мужчынскай паловай райвыканкама высякалі драўнінна-хмызняковую расліннасць у аграгарадку Башні, дзе сёлета пройдуць раённыя «Дажынкі».

Вясенняя генеральная ўборка прадоўжыцца. Пасля доўгай зімы работ шмат. Далучайцеся! Толькі мы самі ў адказе за чысціню, прыгажосць і ўтульнасць нашай малой радзімы.

Больш за 19 тысяч рублёў заробленых грошай будуць накіраваны на добраўпарадкаванне аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы і населеных пунктаў раёна, рамонт воінскіх пахаванняў, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў і інш.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *