Воров и штрафы не останавливают

Закон Официально

І энергію крадуць
Сёлета сярод асноўных парушэнняў Правілаў карыстання электрычнай энергіяй – крадзеяжы. Прадстаўнікі арганізацыі, якая забяспечвае электраэнергіяй, выпісалі штрафы 34 грамадзянам, штрафы – ад 100 тысяч рублёў да трох мільёнаў.
Ёсць адзін выпадак, калі штраф склаў 13,5 мільёна: грамадзянін з райцэнтра выкарыстоўваў электраэнергію для ацяплення свайго дома.
Аднак высокія штрафы не заўсёды спыняюць грамадзян, той-сёй можа парушыць закон і двойчы на год.  Напрыклад, грамадзянка Т. Д. (Кардон) у маі мінулага года была аштрафавана на 250 тысяч рублёў, а летам гэтага года зноў пачала красці электраэнергію;
грамадзянін В. Д. (Шуміліна) быў аштрафаваны летам  2009 года і ў лютым гэтага. Агульны штраф – 2,5 мільёна рублёў;
грамадзяне А. К. (Светласельскі) і І. Б. (Мяхі) атрымалі 600 тысяч рублёў і 1,7 мільёна штрафаў.
Гэты спіс можна было б прадоўжыць. Таму яшчэ раз хочацца нагадаць, што за любое злачынства чакае пакаранне. Прычым штраф будзе ў некалькі разоў большы за той, што заплацілі за электраэнергію, якую спажывалі.
І яшчэ. Крадзеж электраэнергіі можа паставіць пад пагрозу чалавечае жыццё, бо звычайна выкарыстоўваюцца самаробныя накіды ці перамычкі, пашкоджваецца ізаляцыя, а гэта прамы шлях да электратраўм, у тым ліку і смяротных.
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ, начальнік райэнергаінспекцыі.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *