Глеб Лапіцкі вылучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі

Новости Общество Официально

На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта 21 сакавіка кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Шумілінскага раёна вылучаны генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі.

Адкрываючы сумеснае пасяджэнне, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык адзначыў, што пасяджэнне праводзіцца ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 года № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання”. Ён нагадаў, што правам вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі валодаюць прэзідыумы раённых Са-ветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканаўчыя камітэты.

Выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, які заўважыў, што выбары членаў Савета Рэспублікі прызначаны на 4 красавіка. Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, у які выбіраецца на падставе ўкоснага выбарчага права па восем членаў ад кожнай вобласці і горада Мінска, яшчэ 8 членаў назначае Прэзідэнт краіны.

Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць вылучаны грамадзянін Рэспублікі Бела-русь, які дасягнуў узросту 30 год і пражывае на тэрыторыі вобласці ці ў Мінску не менш за 5 год. Не можа быць вылучаны грамадзянін, які мае прысуд ці замежнае грамадзянства (падданства).

Мікалай Будневіч прапанаваў вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Лапіцкага Глеба Аляксандравіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”. Выступоўца расказаў біяграфію кандыдата, адзначыў яго патрыятызм, наватарскі падыход да рашэння пытанняў, арганізацыйныя здольнасці і асабісты ўклад у развіццё фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.

У падтрымку вылучанай кандыдатуры выступілі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дырэктар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Ларыса Маладзечкіна і дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова, а таксама намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, які браў удзел у пасяджэнні.

Глеб Лапіцкі, які прысутнічаў на пасяджэнні, падзякаваў за высокі давер і адзначыў, што бачыць сваю работу ў Савеце Рэспублікі найперш у высвятленні і вырашэнні праблем і пытанняў рэгіёна: “Самае галоўнае – гэта дабрабыт нашых людзей. Я гатовы працаваць на агульны вынік з улікам вашага і майго вопыту – у гэтым і ёсць залог нашага поспеху”.

Члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта аднагалосна прынялі рашэнне аб вылучэнні Глеба Лапіцкага кандыдатам ў члены Савета Рэспублікі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *