360 детей отдохнут в школьных лагерях на весенних каникулах в Шумилинском районе

Новости Образование

На адпачынак – у лагер

З 25  сакавіка ў шумілінскіх школьнікаў пачнуцца вясеннія канікулы, якія прадоўжацца тыдзень. Як паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кірпічэнка, падчас вясенніх канікул у школьных лагерах, якія будуць працаваць ва ўсіх 9 школах раёна, адпачнуць 305 дзяцей. Дзяцей чакаюць разнастайныя  мерапрыемствы, экскурсіі, гурткі, спаборніцтвы.

Выхаваўчыя мерапрыемствы будуць праходзіць пераважна па трох на-прамках: грамадска-патрыятычным (СШ №1 і СШ №2, Мікіціхінская СШ і Обальская СШ), турысцка-краязнаўчым (Амбросавіцкая БШ, Мішневіцкая БШ і Кардонская СШ) і эколага-біялагічным (Башнёўская БШ і Слабадская БШ). У адзіны тэматычны дзень «Помні, маладая Беларусь», які пройдзе 29 сакавіка, адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Лагеры традыцыйна актыўна ўключац-ца ў экскурсійную работу, – працягвае Таццяна Кірпічэнка. – Будуць арганізаваны экскурсіі ў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей і яго філіял у Обалі, Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова, Дзіцячы музей у Полацку. Мы прапануем дзецям наведаць і школьныя музеі. На гэтых канікулах будуць арганізаваны экскурсіі ў школьныя музеі Башнёўскай БШ і Мікіціхінскай СШ».

Навучэнцы Шумілінскай СДЮШАР змогуць адпачыць у спартыўных лагерах «Старт» у Шуміліне (40 чалавек) і Обалі (14 чалавек). Тут адпачынак і аздараўленне будуць ісці побач з трэніроўкамі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *