В Шумилинском районе семья Литовко стала победителем районного этапа республиканского конкурса «Семья года»

Новости Общество Семья

Дружныя, творчыя, шчаслівыя!

У Шуміліне прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які арганізавалі работнікі ТЦСАН і раённага цэнтра культуры. Конкурс накіраваны на прапаганду і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыю ў грамадстве ўкладу жыцця мнагадзетных сем’яў.

За ганаровае званне змагаліся пяць мнагадзетных сем’яў: Таццяна і Вадзім Стральцовы з сынамі Уладзіславам, Вячаславам і Ільёй; Ірына і Аляксандр Лясняк з дзецьмі Ксеніяй, Алісай, Арынай, Златай, Цімафеем; Вольга і Віталь Літоўка з дзецьмі Уладзісла-вам, Вячаславам, Злаціславай, Евай, Ясеніяй, Любай; Кацярына і Канстанцін Рабушавы з дзецьмі Маргарытай, Ільёй, Станіславам; Алена і Віталь Нафікавы з дзецьмі Карынай, Дар’яй, Уладзіславам. У фае былі арганізаваны прэзентацыі сямейных дасягненняў.

Семья Стрельцовых.

Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для ўдзельнікаў нямала выпрабаванняў, з якімі тыя спраўляліся годна. Кожная сям’я была адметная. Дзеці сям’і Лясняк расказвалі вершы, Рабушавы падрыхтавалі інсцэніроўку і пахваліліся боханам хлеба, які выпеклі самі. Нафікавы расказалі пра сваяка, удзельніка вайны, які змагаўся ў баях за Кёнігсберг, а таксама здзівілі душэўнымі песнямі. Стральцовы прэзентавалі спартыўныя дасягненні і захапленні – рыбалку, падарожжы, пікнікі. Літоўкі здзівілі эрудыцыяй, расказам пра радавод, а таксама песняй “Сланечнік” на беларускай мове. Усе сем’і падрыхтавалі сацыяльныя праекты. Адным словам, уразілі гледачоў і членаў журы талентамі і творчас-цю, падкрэсліў старшыня журы начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук.

Семья Нафиковых.

 

Семья Лесняк.

Ганаровае званне «Сям’я года» атрымала сям’я Літоўка, другое месца – у сям’і Нафікавых, трэцяе – у Стральцовых. Прыз сімпатый гледачоў атрымалі Рабушавы, у намінацыі «Самая дружная сям’я» перамагла сям’я Лясняк. Усе каманды атрымалі падарункі.

Приз зрительских симпатий получает семья Рябушевых.

«Мы вельмі рады перамозе, – падзяліліся Вольга і Віталь Літоўка. – Рыхтаваліся да конкурсу ўсе разам і з радасцю. У стварэнні прэзентацыі дапамаглі настаўнікі Кардонскай школы, дзе вучацца дзеці, а радавод ра-білі з падтрымкай работнікаў ТЦСАН. Дзякуй усім за дапамогу. Выйграны прыз – тэлевізар – размесцім у дзіцячым пакоі».

Відэавыступленне сям’і Літоўка будзе накіравана ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, дзе выберуць сем’і для ўздзелу ў абласным этапе конкурсу «Сям’я года».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *