Вопросы ремонта и ослуживания дорог рассмотрены на заседании президиума Шумилинского районного Совета депутатов

Новости Официально Экономика

Чакаюцца значныя работы на дарогах

Стан і перспектывы развіцця дарожнага будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання дарог на тэрыторыі Шумілінскага раёна абмеркавалі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Гэта першае пасяджэнне прэзідыума 29 склікання, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і пажадаў удзельнікам плённай работы па разглядзе актуальнага і важнага пытання.

Амаль 970 км – агульная працягласць дарог і вуліц у Шумілінскім раёне, з іх каля 450 км пакрыты асфальтам, крыху больш за 100 км – з грунтавым і грунтова-палепшаным пакрыццём. Што сёння ўяўляе сабой дарожная гаспадарка раёна, якія праблемы мае і якія задачы ставяць перад сабой дарожныя службы, расказала намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава.

Дзяржаўны сацыяльны стандарт па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём выконваецца на ўзроўні 60% (нарматыў – не менш за 60%). Каб выйсці на гэты паказчык, летась выкананы рабо-ты па асфальтаванні 997 м дарог. Утрыманнем і абслугоўваннем вулічна-дарожнай сеткі ў раёне займаюцца тры арганізацыі – Шумілінскае ДРБУ № 204 (670 км дарог мясцовага значэння, 48 мастоў і 983 трубы), УП ЖКГ Шумілінскага раёна (амаль 225 км) і ДЭУ № 36 (77 км асфальта-бетонных дарог, 4 масты, адзін пуцеправод). Дакладчык падрабязна расказала, якія работы былі праведзены ў мінулым годзе кожнай абслугоўваючай арганізацыяй.

У раёне ідзе будаўніцтва і лясной дарогі, гэтым займаецца Шумілінскі лясгас. Аб’ект плануецца здаць сёлета.

Значныя работы на дарогах чакаюцца і ў гэтым годзе. У сувязі з тым, што сёлета на Віцебшчыне пройдзе ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, эпіцэнтрам якога стануць тры гарады рэгіёна – Віцебск, Полацк і Наваполацк, падрыхтоўчыя работы запланаваны на ўсіх галоўных пад’язных шляхах, у тым ліку і на трасе Р-20, што праходзіць праз наш раён. Так, на аўтамабільнай дарозе Р-20 Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына) плануецца правесці бягучы рамонт 27 км асфальтабетоннага пакрыцця. Будзе зроблены рамонт шумаахоўнага экрана, заменены дарожная агароджа і дарожныя знакі. Прадугледжаны традыцыйныя работы па абкошванні ўзбочын, рамонце і афарбоўцы аўтапавільёнаў, лавак, бар’ернай агароджы.

Павялічаны аб’ём фінансавання па бягучых рамонтах і для ДРБУ-204. Стаіць задача адрамантаваць больш за 30 км дарог, капітальна адрамантаваць два масты.

І. А. Карпава зрабіла аналіз сітуацыі са зваротамі грамадзян у райвыканкам па пытаннях утрымання дарог (зваротаў у параўнанні з 2022 годам паступіла на 50% менш), агучыла пытанні па дарогах, якія ста-яць на кантролі. Па яе словах, вялікая колькасць зваротаў грамадзян абумоўлена не-дастатковым фінансаваннем такіх работ.

На пасяджэнні прэзідыума былі заслуханы справаздачы і бачанне па выкананні пастаўленых задач кіраўнікоў адказных дарожных службаў –Уладзіміра Раманава (ДРБУ-204), Аляксея Шпакава (УП ЖКГ) і Віктара Прыходзькі (ДЭУ № 36).Па абмеркаваным пытанні прынята пастанова.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *