Вести с полей. Подкормка озимых, вспешка, сев яровых и другие работы разворачиваются на полях Шумилинского района

Новости Сельское хозяйство

Падкормка азімых
У гаспадарках раёна заканчваецца падкормка азімых зер-невых. На раніцу 25 сакавіка падкормлена 5202 гектары, што складае 85% да патрэбнага. Поўнасцю справіліся з падкормкай ААТ «АграБаравінка» і «Ляжні», у КУСГП «Сіроцінскі» і «Ульскі» падкормлена 84% і 82% да патрэбнага.
Ворыва
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах на палетках працуюць трактары з плугамі. Узарана 1118 гектараў. Асноўная работа наперадзе, бо запланавана засеяць 5352 гектары яравых зерневых і зернебабовых.
Сяўба
Да сяўбы яравых культур прыступілі чатыры сельгаспрадпрыемствы – ААТ «АграБаравінка», «Ляжні» і «Прыазёрны мір», КУСГП «Ульскі». На раніцу ўчарашняга дня было засеяна 213 гектараў.
Арганіка
Працягваецца вываз арганічных угнаенняў на палеткі. Поўнасцю справілася з заданнем ААТ «АграБаравінка», на па-дыходзе – КУСГП «Ульскі» (97% да патрэбнага). Усяго па раёне вывезена арганікі на палеткі 144,4 тысячы тон (90% да патрэбнага).
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *