30 чэрвеня – Дзень эканаміста

Официально

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць работнікаў  і ветэранаў працы эканамічнай сферы  раёна з прафесійным святам – Днём эканаміста!
Перад эканамічнай службай раёна стаяць няпростыя задачы вызначэння перспектыў развіцця вытворчасці, стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту грамадзян.
Ваша прафесійная дзейнасць, уменне прымаць адказныя рашэнні садзейнічаюць планамернаму развіццю Шумілінскага раёна.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, працоўных поспехаў, удачы ва ўсіх справах.
Шумілінскі раён – у лідарах!
У раёне заканчваецца першы ўкос. На 28 чэрвеня скошана траў першым укосам 87,6% да плана (сярэднеабласны паказчык – 87,2%). У раёне нарыхтавана 10,85 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, гэта на 1,66 цэнтнера кармавых адзінак больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Па выніках абласных спаборніцтваў па нарыхтоўцы кармоў Шумілінскі раён значацца ў перадавіках.  Сярод камбайнераў зялёнага жніва на першым месцы ў вобласці  механізатар ААТ “Лаўжанскае” Мікалай Васільевіч Зосімаў,  які на “Ягуары-850” нарыхтаваў 13445 тон зялёнай масы.
Сярод лепшых гаспадарак па нарыхтоўцы кармоў – ААТ “Прыдзвінскі” (дырэктар У. І. Дзятлаў, старшыня прафкама Р. С. Гарлачова). У гаспадарцы нарыхтавана 17,04 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы (+2,94 да мінулага года).  Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №51 ад 29.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *