Обрядом «Засевки» в Шумилинском районе дали старт массовому севу яровых

Главное Новости Сельское хозяйство

У добры шлях, хлебаробы!

Раённае свята «Засеўкі», якое прайшло 30 сакавіка на палетках ААТ «Прыазёрны мір», дала старт масавай пасяўной у Шумілінскім раёне.

У ім прынялі ўдзел начальнік упраўлення па сельскай  раёне. У ім прынялі ўдзел начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Пушноў,  гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Пушноў, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасхарчу, механізатары.

Адкрываючы свята, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў павіншаваў хлебаробаў з гэтым адметным днём у іх жыцці, адзначыў, што наперадзе ўсіх чакае сур’ёзная напружаная работа: трэба апрацаваць і засеяць рознымі культурамі больш за 10700 гектараў палеткаў. У пасяўной будуць задзейнічаны 175 механізатараў, 190 трактароў, у тым ліку 33 з іх – энерганасычаныя. Уладзіміру Пушнову ўручылі каравай з зерня новага ўраджаю – як сімвал багацця і дабрабыту.

Да віншаванняў далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Па даўняй старажытнай традыцыі работнікі раённага цэнтра культуры правялі народны абрад у суправаджэнні песень-засевак: даравалі зямліцы хлеб ды соль – каб густа раслі жыта і пшаніца, вярбу – каб абараніла ўраджай ад засухі і моцных ліўняў.

Прадстаўнік духавенства асвяціў поле і блаславіў хлебаробаў на добры ўраджай. Па прыкладзе нашых продкаў за плуг запрэжанага і ўпрыгожанага стужкамі каня стаў дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Мікалай Жыгуноў. Першыя зярняты пасеялі ў зямлю кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Праз некалькі хвілін механізатары селі за трактары і прыступілі да апрацоўкі глебы і сяўбы зерневых.

У добры шлях, хлебаробы! Хай надвор’е будзе спрыяльным, ураджай – добрым, хлеб – смачным, жыццё – багатым!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *