А люди продолжают попадаться на уловки кибермошенников!

Происшествия

Не дай сябе падмануць!

Захоўваць у тайне коды доступу да сваіх электронных рахункаў, не пераходзіць па сумніўных спасылках, не ажыццяўляць пакупкі ў невядомых інтэрнэт-магазінах – пра гэтыя меры бяспекі ў інтэрнэт-прасторы яшчэ раз нагадалі супрацоўнікі РАУС жыхарам раёна ў рамках прафілактычнай акцыі «Не дай сябе падмануць!», якая праходзіла з 25 па 29 сакавіка.

«Нашы грамадзяне, на жаль, вучацца не на чужых памылках, а на сваіх. З пачатку года ў раёне ўжо зарэгістравана восем кіберзлачынстваў, – кажа оперупаўна-важаны крымінальнага вышуку Валерый Махноў. – Людзі вераць “супрацоўнікам праваахоўных органаў”, ідуць у банкі і афармляюць крэдыты, паведамляюць невядома каму нумары банкаўскіх картак. Пры гэтым нават не звяртаюць увагу на тое, што тэлефонны званок паступіў з іншых краін».

Расце колькасць злачынстваў у інтэрнэт-прасторы па продажы тавараў. Так, нядаўна пацярпела жыхар-ка Обалі, якая на “куфары” купляла сукенку за 30 рублёў. “Прадавец” прапанаваў аформіць пакупку праз еўрапошту, скінуў адпаведную спасылку, якая аказа-лася фішынгавай. Жанчына ўвяла рэквізіты сваёй банкаўскай карткі па спасылцы – і ўсе грошы (176 рублёў) зніклі ў невядомым накірунку…

Супрацоўнікі РАУС папярэджваюць: ніколі не пераходзьце па спасылках, якія вам даслалі невядомыя людзі. Пакупкі лепш рабіць у правераных інтэрнэт-магазінах. Калі вам патэлефанавалі “супрацоўнікі праваахоўных органаў” або “работнікі банка” на вайбер – ведайце, што з вамі звязаліся злодзеі.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *