Уроки для родителей. Профилактика детской ревности

Семья

Дзіцячая рэўнасць вядзе да сварак
Часта бацькі скардзяцца, што браты і сёстры сварацца ды б’юцца. Часцей за ўсё прычынай такіх паводзінаў становіцца дзіцячая рэўнасць, і правакуюць яе сваімі няправільнымі паводзінамі мамы і таты. Як жа выправіць сітуацыю? Псіхолагі прапануюць пяць асноўных правілаў, якія дапамогуць заключыць дзецям мір.
1. Пакіньце за сынамі і дачкамі права на “асабістую маёмасць”.
Часта мы хочам перамагчы дзіцячую сквапнасць і настойваем на “брацкім” валоданні цацкамі. Але гэта няправільна! Калі малы не хоча нечым падзяліцца – мае на гэта поўнае права і сквапнасць тут ні пры чым.
2. Паблажлівасць да аднаго з дзяцей – непрымальная.
Калі мы робім заўвагу толькі аднаму дзіцяці, другое нізавошта не памірыцца з “не атрымаўшым папроку” ад родных бацькоў.
3. Не параўноўвайце дзяцей.
Словы пра тое, якая акуратная дзяўчынка Маша, не дапамогуць стаць акуратным Сашу, а толькі настрояць яго супраць “правільнай” сястры.
4. Не заахвочвайце даносчыкаў.
Нельга заахвочваць данос і станавіцца на бок даносчыка. Гэта раз’ядноўвае дзяцей і вядзе да яшчэ большых сварак.
5. Памятайце: добра ўсё, што аб’ядноўвае.
Давайце дзецям калектыўныя даручэнні. Хваліце і ўшчувайце абодвух, не выдзяляючы заслугі аднаго і няўдачы другога. Агульная перамога ці паражэнне хутчэй аб’яднаюць дзяцей. І нават калі ў іх паявілася “тайна” ў выглядзе разбітай мамінай вазы, не спяшайцеся яе раскрываць. Няхай гэтая “маленькая дамова” паслужыць вялікай справе прымірэння братоў і сясцёр.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *