В слёте ЮИД победила команда «Светофор» из Никитихинской СШ

Молодёжь Новости Образование

«Святлафор» паедзе на абласны конкурс

З года ў год злёт юных інспектараў дарожнага руху, які праводзяць работнікі ДАІ РАУС, аддзела па адукацыі райвыканкама, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, удасканальваецца і становіцца больш цікавым.

Вось і сёлета ў конкурсе «Навучальная (пазнавальная) праграма» можна было ўбачыць не толькі прадстаўленне сваёй каманды, але і пачуць расказ пра школу, сям’ю, дасягненні, убачыць інтэрактыўную работу з залай. Лепшай у намінацыі была прызнана каманда «Святлафор» з Мікіціхінскай школы.

Гэта ж каманда перамагла ў тэарэтычным экзамене на веданне правілаў дарожнага руху. Былі і індывідуальныя перамогі: у Злаціславы Літоўка з Кардонскай СШ, Віктара Веразубава і Аляксандры Бурковай з Мікіціхінскай СШ, Мікіты Кавалёва з СШ № 1.

У фігурным ваджэнні веласіпеда не было роўных камандзе «Дарожны дазор» Обальскай СШ. У індывідуальным заліку вызначаны чатыры пераможцы, трое з іх – з сельскіх школ: Кацярына Карнілава з Мікіціхінскай школы, Мацвей Акуцёнак і Вячаслаў Літоўка з Кардонскай СШ, Арына Масько з СШ № 1.

У конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі» перамагла каманда Мікіціхінскай школы, лепшым плакатам сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху прызнана работа каманды «Зебра» СШ № 2.

Па выніках усіх конкурсаў перамагла каманда «Святлафор» з Мікіціхінскай СШ. Яна і будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў «Дарожнага дазору» з Обалі, трэцяе – у каманды «Паварот» з СШ № 1.

Павіншаваць дзяцей і ўручыць падарункі прыйшлі спонсары мерапрыемства: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва, начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Віцебскім раёне Жанна Бужынская, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг «Белаграпрамбанка» Наталля Крыўко, галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ Лізавета Юшчанка.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *