На совещании в райисполкоме подвели итоги праздника и обсудили текущие вопросы жизни Шумилинского района

Актуалии Президент

Гаворка пра свята, якое прайшло надоечы, і не толькі
Учора рабочую нараду з запрашэннем актыву раёна правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч даў высокую ацэнку арганізатарам свята з Дня незалежнасці, адзначыў, што прадуманыя мерапрыемствы ўмацоўваюць аўтарытэт улады. Пасля гаворка павялася вакол выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2012 года,  па праекце на рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу, па ходзе палявых работ і развіцці жывёлагадоўлі ў раёне. Нельга забывацца будаўнікам на работы па  даху над будынкам раённай бальніцы, яшчэ раз нагадаў кіраўнік раёна, што будынак школы мастацтваў у Шуміліне павінен адчыніць свае дзверы не пазней як 1 верасня г.г.
Пад заслону нарады намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў ад імя раённага штаба па добраўпарадкаванні  вызначыў пераможцаў па вырабу малых архітэктурных формах у цэнтральным парку Шуміліна. Першае месца прысуджана  КБА (дырэктар В. П. Бабічаў) за дзіцячую карусель, другое месца – лясгасу (дырэктар І. Я. Папок) за падкову на шчасце і  ПМК-70 (дырэктар А. Ю. Крыўко) — арэлі, трэцяе месца падзялілі паміж сабой аддзел культуры (начальнік А. Ф. Мацвяйчук) за выраб панды,  аддзел адукацыі (начальнік  П. У. Спірыдонаў) за выраб дзіцячых лічыльнікаў. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі. Адзначана  шэраг прадпрыемстваў, якія таксама заслужылі  падзяку.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *