День работы с населением: встречи рабочей группы прошли в деревнях Николаевского сельсовета

Главное Общество

Збор малака, маршрут аўтобуса, газіфікацыя вёсак

Якія пытанні ўзнімалі жыхары Мікалаеўскага сельсавета кіраўніцтву раёна

Сёлета сустрэчы з насельніцтвам кіраўніцтва раёна і раённых службаў пачаліся з Мікалаеўшчыны. 11 красавіка група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам правяла сустрэчы ў буйных населеных пунктах сельсавета.

У склад групы ўваходзілі дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, начальнік ДРБУ № 204 Уладзімір Раманаў, намеснік на-чальніка РАНС Алег Бунто, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па ўсім маршруце групу суправаджаў старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама Уладзімір Сядлоўскі.

Вяскоўцы былі праінфармаваны пра месца і час сустрэчы, таму ў кожным пункце чакалі, каб задаць актуальныя для іх пытанні. Ужо на першай сустрэчы ў Дубраве ішла размова па закупе малака ад насельніцтва. Як высветлілася, не ўсіх задавальняе выстаўляемая тлустасць малака, скардзіліся сяльчане на нерэгулярнасць малочных аналізаў. Падобныя пытанні задавалі амаль ва ўсіх вёсках. Вяскоўцам растлумачылі парадак закупкі малака, пытанне ўзялі на кантроль.

Жыхароў в. Мікалаева хвалявала якаць пітной вады. Уладзімір Сядлоўскі тлумачыў, што зараз водаканал вядзе замену труб на пластыкавыя і пасля завяршэння работ якасць вады павінна палепшыцца. Таксама вяскоўцам прапаноўвалі падключаць ваду ў хаты, тым больш, што прадастаўляецца растэрміноўка.

Жыхароў аграгарадка Кардон і вёскі Мікалаева, куды хутка прыйдзе газ, цікавілі тэрміны газіфікацыі, магчы  масць і парадак падключэння да “блакітнага паліва”.

У Андрэеве прасілі знесці аварыйныя дрэвы, а таксама навесці парадак у старым садзе, які зарос травой і ўяўляе пажарную небяспеку, спрыяе распаўсюджанню кляшчоў. Вяскоўцы паскардзіліся на работу мабільнага ФАПа: перасталі даваць інфармацыю пра графік работы, не перадаюць вынікі аналізаў і інш.

Шмат пытанняў было ў жыхароў Мішкавіч, дзе ёсць два трохпавярховыя дамы. Тут узнялі пытанне антысанітарыі ў асобных кватэрах, гаспадары некаторых кватэр вядуць асацыяльны лад жыцця, замінаюць суседзям. Паскардзіліся на бадзяжных сабак і на вяскоўцаў, якія не сочаць за сваімі гадаванцамі.

Жыхароў Кардона і Мішкавіч хвалявала транспартнае абслугоўванне: яны прасілі адрэгуляваць рух аўтобуснага маршрута Шуміліна-Кардон-Шуміліна, зрабіць яго больш зручным для вяскоўцаў.

Шэраг пытанняў тычыўся дарожнай службы: у Мішкавічах прасілі адрамантаваць галоўную вуліцу, у Мікалаеве – вуліцу Пабеды, у Кардоне – вуліцу Прыдзвінскую, у Андрэеве і Галях – прагрэйдзіраваць дарогу. Уладзімір Раманаў адказаў на пытанні, расказаў пра планы рамонту дарог.

Падчас сустрэч тлумачыліся правілы пажарнай бяспекі, гаварылі пра недапушчальнасць выпальвання сухой травы, неабходнасць устаноўкі апавяшчальнікаў і іншыя пытанні.

Усе пытанні былі ўзяты на кантроль і накіраваны для выканання ў адпаведныя службы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *