Аллею героев-лётчиков заложили в Шумилино к 80-летию освобождения Беларуси

100 лет Шумилинскому району 80 лет освобождения Беларуси Новости Общество

Алея герояў-лётчыкаў закладзена ў Шуміліне

17 красавіка ў Шуміліне на месцы ўстаноўленага ў мінулым годзе арт-аб’екта – ваеннага самалёта СУ-24 – заклалі алею герояў-лётчыкаў. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Віцебскае ДВЛГА, Шумілінскі лясгас, райвыканкам.

Алея стала добрым падарункам жыхарам гарадскога пасёлка напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 226 лясных насаджэнняў, у ліку якіх 6 фарзіцый, 122 туі заходнія, 98 ядлоўцаў казацкіх упрыгожаць знакавае ў райцэнтры месца.

Непасрэдны ўдзел у закладцы алеі прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, моладзь і самыя юныя жыхары раёна.

Сімвалічна, што алею закладвалі адразу некалькі пакаленняў. Побач з сённяшнімі лесаводамі працаваў і заслужаны лесавод БССР Уладзімір Курганаў, які амаль 40 год аддаў лясной гаспадарцы і сёння, нягледзячы на шаноўны ўзрост, у страі, і самыя маленькія жыхары раёна –– члены дашкольнага лясніцтва «Лесавічкі» Мішневіцкай БШ, магчыма, будучыя работнікі лясной галіны. Трэба было бачыць, з якім стараннем маленькія шумілінцы дзіцячымі салатавымі лапаткамі дапамагалі дарослым высаджваць расліны.

«Наш святы абавязак – шаванаць памяць герояў, якія аддалі свае жыцці за наш светлы і мірны час,» –– падкрэсліў падчас мерапрыемства міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. –– Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў кожным рэгіёне краіны будуць закладзены паркі, алеі, скверы ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі».

 

 

 

Міністр лясной гаспадаркі А. А. Кулік падчас рабочай паездкі ў Шумілінскі раён азнаёміўся з работай Шумілінскага лясгаса, наведаў Мікалаеўскае і Шумілінскае лясніцтвы, вытворчы цэх «Шуміліна», ніжні склад лесапрадукцыі, сустрэўся з калектывам лясгаса – кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, галоўнымі спецыялістамі, ляснічымі ўсіх лясніцтваў. Былі абмеркаваны вытворчыя і фінансавыя вынікі работы, акрэслены задачы і перспектывы далейшага развіцця прадпрыемства.

У цэлым міністр застаўся задаволены ўбачаным, зазначыў, што калектыў Шумілінскага лясгаса працаздольны і прафесійны, а, як вядома, кадры рашаюць усё.

«Па многіх паказчыках бачны рух і дынаміка, – падкрэсліў Аляксандр Антонавіч. – Зараз усе намаганні трэба скіраваць на павелічэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, а для гэтага неабходна па поўнай загрузіць свае вытворчасці. Пры гэтым пільную ўвагу ўдзяляць і лесааднаўленню».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *