8 июля – День работников налоговых органов

Официально

Паважаныя работнікі падатковай інспекцыі!
У дзень Вашага прафесійнага свята дзякуем вам за працу, за адказныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, за прафесіяналізм і добрасумленнасць, кампетэнтнасць, прыстойнасць, а таксама ўменне працаваць з людзьмі.
Сваёй паўсядзённай карпатлівай працай вы ўносіце рэальны ўклад у рэалізацыю надзвычай важных праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам падатковай службы за цярпенне, вопыт, прафесійнае майстэрства, за ўклад у станаўленне і развіццё падатковай сістэмы раёна.
З нагоды свята прыміце найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, поспехаў, стабільнай, зладжанай і плённай працы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №53 ад 06.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *