Народные промыслы: на корзины спрос есть всегда

Людзі і лёсы Сельское хозяйство

І дзед плёў, і я пляту
“Мае бацькі і дзяды карысталіся кошыкамі, – кажа Фёдар Сцяпанавіч Сіроткін з Дабеі. – Лазапляценне для нашага роду  – занятак традыцыйны. І бацька Сцяпан Герасімавіч плёў кашолкі для гаспадарчых патрэб, для велікодных яек і кулічоў, і мой дзядуля таксама. Гэтай справе і мяне навучылі”.
Фёдар Сцяпанавіч – былы механізатар. Шчыраваў на калгасных палетках больш як тры дзесяткі гадоў. У прыпар за работай некалі было займацца кошыкамі, плёў іх у асноўным зімой. “Бывала, пайду раненька ў лес з сякерай, насяку лазы, – расказвае Ф. С. Сіроткін. – Але лаза для кашоў падыходзіць не ўсялякая, толькі з чырвоным адценнем. Інакш кошык не будзе трывалым”.
Пляце Фёдар Сцяпанавіч кошыкі і зараз. І вырабы атрымліваюцца больш дэкаратыўнымі, трывалымі – зверху ля ручкі абплятае лазу дротам або ніткамі. У дзень Фёдар Сцяпанавіч робіць па кошыку. Прычым, выкарыстоўвае не толькі лазу. “Для трываласці каркас і ручку раблю з чаромхі, – гаворыць майстар. – Пляту для сябе, гэта маё захапленне. Кошыкі ніколі не прадаваў, хіба толькі дарыў родным і знаёмым”.
“А хто ж працягне традыцыі вашай сям’і?” – пытаемся ў Ф. С. Сіроткіна. Аказваецца, з чатырох дзяцей і шасці ўнукаў Фёдара Сцяпанавіча кошыкі ўмее плесці толькі старэйшы сын Аляксандр. Сам жа Фёдар Сцяпанавіч ганарыцца сваім захапленнем. Ручная работа заўсёды ў пашане. У такую справу ўкладваецца душа чалавека, праз вырабы перадаецца цеплыня ягоных рук. Больш за сотню кошыкаў сплёў майстар з Дабеі.
Автор Лариса Зайцева
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *