Строится новый магазин в старейшем микрорайоне Шумилино

Новости

Монтаж нового магазина в микрорайоне СШ №2 г.п. Шумилино

Будзе новы, вялікі, сучасны
У мікрараёне СШ №2 даўно быў патрэбны магазін. Новы, вялікі, сучасны. Менавіта такі і пачалі будаваць. “Яшчэ ў канцы мая сіламі сваёй будаўнічай брыгады залілі фундамент, – расказвае намеснік старшыні райспажыўтаварыства  па будаўніцтву і тэхнічных пытаннях  У. А. Усоўскі. – Узялі ў банку мэтавы крэдыт у 575 мільёнаў рублёў”.
Тэндар на будаўніцтва выйграла мінская фірма “Белерма”. Яе рабочыя працуюць тут другі тыдзень. “Наша задача – паставіць каркас магазіна, зрабіць вокны і дзверы, – расказалі рабочыя. – Мы будавалі ў Шуміліне “Алімп” і “Вецярок”, так што добра ведаем патрэбы пакупнікоў”. А пасля мінскіх будаўнікоў да работы прыступяць рабочыя райспажыўтаварыства – яны будуць праводзіць каналізацыю, вадаправод, будаваць пандус, рабіць стаянку для машын, весці добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Магазін будуецца на перспектыву. У гэтым раёне “выраслі” тры шматпавярховыя дамы, будуць і яшчэ. Значыць, пакупнікоў павінна быць багата. “Ва ўсякім разе, магазіна на 176 метраў квадратных хопіць, – лічыць Уладзімір Аляксандравіч. – Магазін будзе на самаабслугоўванні”. Унутры зробяць санвузел, пакой для адпачынку.
Яшчэ не вырашана, якая назва будзе ў новага магазіна. А адкрыць магазін, па словах в. а. старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнкі, мяркуюць да канца верасня.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *