Душевые кабины на фермах пользуются популярностью животноводов

Сельское хозяйство

“Быццам нанова нараджаешся”
На многіх фермах раёна створаны годныя ўмовы для працы і адпачынку жывёлаводаў. Ёсць дзе пераапрануцца, папіць гарбаты ці кавы. А яшчэ – памыцца. Шмат на якіх фермах устанавілі душавыя кабіны. І ў якасці добрага прыкладу першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка назвала ферму Жданоўка. “Закупілі душавую кабіну і ўстанавілі яшчэ вясной, – расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУСГП “Мішневічы” С. М. Касцюковіч. – Кабіна разам з воданагравальнікам абышлася нам каля васьмі мільёнаў рублёў”.
Трэба адзначыць, мясцовыя даяркі вельмі задаволеныя, што на ферме ўстанавілі душавую кабіну. Яшчэ з вясны яна карыстаецца попытам. Ды і зараз кабіна не прастойвае.  Тут ляжаць мачалкі, некалькі бутэлек шампуняў, гель для душа – на любы густ. “Гэта папрыносілі нашы даяркі, – гаворыць загадчыца фермы Жданоўка Наталля Лявонава. – Многія ўзялі за звычку пасля дойкі абавязкова заязджаць на ферму і прымаць душ. Пасля яго быццам нанова нараджаешся. Адным словам, мы вельмі рады такому новаўвядзенню. Раней на нашай ферме такіх даброт не было і памыцца можна было хіба толькі ў рэчцы”.
Дарэчы, па словах Сяргея Мікалаевіча, душавую кабіну ў бліжэйшы час установяць і на ферме Мішневічы. Будзе яна і на ферме Заўсыска, дзе зараз поўным ходам ідзе рэканструкцыя.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *