НОВАЕ Ў ЗАКАНАДАЎСТВЕ. У Беларусі змяніўся падыход да ўзнагароджання мнагадзетных маці
У нашай краіне змяніліся падыходы да ўзнагароджання мнагадзетных маці ордэнам Маці. Адпаведны дакумент Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 снежня 2023 года. Дакумент унёс змены ў дзеючы Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь». Пра асноўныя змяненні расказвае загадчык аддзялення ТЦСАН Шумілінскага раёна Наталля ЮРЧАНКОВА.
– У абноўленым дакуменце ёсць дзве падставы, якія перашкаджаюць узнагароджанню жанчыны ордэнам Маці, – адзначыла спецыяліст цэнтра. –– Гэта наяўнасць судзімасці і амаральны лад жыцця. Дадзены падыход дазваляе выключыць фармальнае стаўленне да заахвочвання мнагадзетных маці толькі з-за таго, што яны нарадзілі 5 дзяцей.
Яшчэ адной неабходнай умовай для прыняцця рашэння аб узнагароджан-ні з’яўляецца ацэнка паводзін маці, у тым ліку з улікам яго ўплыву на дзя-цей. «Да ўзнагароджання ордэнам Маці не будуць прадстаўляцца мнагадзетныя маці, якія не належным чынам выконваюць устаноўленыя заканадаўствам абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, – падкрэсліла Наталля Юрчанкова. – Будуць улічвацца клопат пра здароўе дзяцей, іх развіццё, навучанне, падрыхтоўка да грамадска карыснай працы, прывіццё ім культуры і павагі да законаў, гістарыч-ных і нацыянальных традыцый Беларусі».
У выпадку, калі грамадзянства дзяцей з’яўляецца набытым, прадстаўленне жанчыны да ўзнагароджання ордэнам Маці дапускаецца пры ўмове пражывання гэтых дзяцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за пяць гадоў, дадала спецыяліст.
Узнагароду не змогуць атрымаць асобы, пазбаўленыя або адноўленыя ў бацькоўскіх правах, былыя ўсынавіцелі (удачарыцелі), калі ўсынаўленне (удачарэнне) было адменена.
Таксама прадстаўленне да ордэна будзе немагчыма і ў выпадку, калі жанчына неаднаразова (два і больш разоў) прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці, супраць парадку кіравання.
Алена КАРПУШЭНКА.