Криминал. Происшествия

Происшествия

Злодзей са стажам
Жыхар Шуміліна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, пранік ноччу на чужы двор. Адтуль украў  электрагазонакасілку, дзве каністры з дызельным палівам і бензатрымер. Як высветлілася, гэты крадзеж на рахунку жыхара Шуміліна не першы. Напярэдадні мужчына абрабаваў прадпрыемства “Іск-Поіск”, адкуль украў электрапілу. Супраць жыхара райцэнтра ўзбуджана крымінальная справа.
Дапіўся
Жыхар в. Мішкавічы яшчэ ў мінулым годзе быў прыцягнуты да адмі-ністрацыйнай адказнасці за тое, што ехаў за рулём нецвярозы. За парушэнне заплаціў штраф памерам у 875 тысяч рублёў. Але не прайшло і года, як мужчыну зноў затрымалі за рулём МТЗ у стане алкагольнага ап’янення. На гэты раз узбуджана крымінальная справа. Яму пагражаюць выпраўленчыя работы да двух гадоў або арышт на тэрмін да шасці месяцаў.
Міна
Жыхар Грудзінава патэлефанаваў ў раённы аддзел унутраных спраў і паведаміў, што ў канаве, у дзесяці метрах ад дома, знайшоў міну часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца здарэння тэрмінова былі выкліканы сапёры з Віцебска. Міна абясшкоджана і знішчана.
Раненне
Жыхар в. Сянькова быў дастаўлены ў райбальніцу з пранікаючым раненнем брушной поласці. Як высветлілася ў ходзе следства, напярэдадні пацярпелы  піў спіртное з жыхаром Шуміліна, і ў ходзе сваркі сабутыльнік схапіўся за нож… Супраць жыхара райцэнтра ўзбуджана крымінальная справа, ён затрыманы.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *