Кабельное телевидение придёт в Оболь

Общество

У перспектыве — Обаль
Ці падлічаць сёння жыхары шматпавярховых дамоў райцэнтра, колькі год яны карыстаюцца такой паслугай, як кабельнае тэлебачанне. Праўду кажуць: да добрага хутка прывыкаеш. І хаця, па праўдзе, многія прызнаюцца, што большасць каналаў імі не запатрабаваны, тым не менш адмаўляцца ад КТ не збіраюцца.
“Але  кабельнае тэлебачанне даступнае толькі жыхарам шматпавярховак райцэнтра, — кажа майстар Віцебскага абласнога тэхнічна-гандлёвага цэнтра “Гарант” А. В. Астанін. — Тэхнічныя магчымасці не дазваляюць пашырацца на прыватны сектар: усе камунікацыі праходзяць па каналізацыйных калектарах. (У прыватным сектары і ў вёсках раёна нішу са сваім IP-тэлебачаннем заняў “Белтэлекам” — аўт.). У самай бліжэйшай перспектыве — усталяванне кабельнага тэлебачання ў г. п. Обаль. Зараз справа ў стадыі праектавання”.
Шумілінцам жа — абанентам КТ — даступны на сённяшні дзень пакет 42 тэлевізійных каналаў. Гэта толькі на некалькі каналаў менш, чым у абласным цэнтры.
Дайшло да Шуміліна і лічбавае тэлебачанне. Па словах Аляксандра Васілье-віча, зараз у шумілінцаў ёсць магчымасць праглядаць 8 каналаў у лічбавым фармаце (а гэта значыць, у чыстым і адносна якасным адлюстраванні). Праўда, у такім разе неабходна набыць у тэлеві-зійнай майстэрні спецыяльны лічбавы цюнер (ён каштуе крыху больш  за 200 тысяч рублёў). А вось тэлевізары апошняга пакалення без дадатковых “прыставак” будуць трансліраваць каналы ў лічбавым фармаце. І што важна, абанплата за трансляцыю 8 каналаў наогул не бярэцца.
І апошняе. Цікава, што сярод абанентаў “Гаранта” – а іх 1800 – практычна няма даўжнікоў, з якімі трэба было б змагацца. Усе плацяць. Значыць, у такой паслузе народ зацікаўлены.
Автор Елена КАРПУШЕНКО.
Опубликовано в №66 от 27.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *