У скверы 100-годдзя раёна пасаджана алея туй
Прайшла справаздачная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў, у рабоце якой бралі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава расказала пра работу за справаздачны перыяд, дапоўніла яе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Важнасць прафсаюзнага руху ў краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і ўручыў Наталлі Уладзіміраўне Падзяку старшыні райвыканкама за плённую работу.
Юрый Дзеркач паведаміў па тое, што раённае аб’яднанне спыняе сваю работу, уручыў Наталлі Хамаганавай медаль «120 год прафсаюзнага руху Беларусі».
Памятнымі сувенірамі былі ўзнагароджаны лепшыя лідары прафсаюзных пярвічак.
Пасля канферэнцыі ўдзельнікі адправіліся ў сквер 100годдзя раёна, дзе прынялі ўдзел у мітынгу, ушанавалі хвілінай маўчання памяць землякоў, якія загінулі ў гады вайны, усклалі да помніка кветкі. Пасля ў гонар 120годдзя прафсаюзнага руху і 100годдзя ўтварэння Шумілінскага раёна пасадзілі алею туй.
Ларыса ЗАЙЦАВА.


