На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

На жаль, рэчаіснасць далёкая ад ідэала
Дырэктыва № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, прынятая 11 сакавіка 2004 года, не страчвае сваёй актуальнасці. І сёння пытанні дысцыпліны, захавання жыцця і здароўя людзей – першачарговыя, заявіў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы ўчора рабочую нараду.
Усё пачынаецца з дысцыпліны, яшчэ раз падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, калі чалавек дысцыплінаваны, адказны за сваю работу, за сваю сям’ю, тады будуць і вытворчыя паказчыкі, і парадак, і добры маральны клімат. На жаль, рэчаіснасць далёкая ад ідэала. Аб гэтым сведчыць трывожная зводка з раённага аддзела ўнутраных спраў, якая штодзень кладзецца кіраўніку раёна на стол, а таксама шматлікія негатыўныя факты з паўсядзённага нашага жыцця. У сувязі з гэтым і задача: больш жорсткі кантроль, асабліва за падлеткамі, барацьба за моладзь, якую трэба вучыць цягнуцца не да чаркі, а да спорту, да культуры, да навукі. Гэта задача для адпаведных органаў, для сям’і, школы, для ўсёй грамадскасці.
Кіраўнік раёна вынес на абмеркаванне таксама пытанні добраўпарадкавання і асвятлення райцэнтра, іншых населеных пунктаў, выкарыстоўвання па прызначэнню службовага транспарту, работы ў раёне студэнцкіх атрадаў, шэраг сельскагаспадарчых пытанняў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №72 ад 11.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *