Молодёжная акция прошла в райцентре

Здоровье Молодёжь

Моладзь — “За здаровы лад жыцця”
У мінулую пятніцу ў гарадскім парку Шуміліна прайшла традыцыйная маладзёжная акцыя “За здаровы лад жыцця”, арганізаваная аддзелам па справах моладзі райвыканкама. Самадзейныя артысты падрыхтавалі добры канцэрт, медыкі – лекцыі на згаданую тэму, а бібліятэкары – выставу кніг. Актывісты БРСМ раздавалі прысутным чырвоныя стужкі, што сімвалізуюць далучэнне да сусветнай барацьбы са СНІДам.
Прываблівалі шумілінцаў палаткі з прысмакамі, паветранымі шарамі і цацкамі. Галоўнымі гледачамі канцэрта сталі бацькі з дзецьмі, якія, карыстаючыся добрым надвор’ем, прыйшлі ў парк адпачыць. Што тычыцца моладзі, напэўна, патрабуецца змяніць традыцыйны сцэнарый, прыдумаць цікавыя для сучаснай моладзі, як кажуць, “крэатыўныя” мерапрыемствы і акцыі.
Автор Сергей ПАВЛОВ.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *