В ТЦСОН Шумилинского района открыли новый вид услуг — парикмахер на дому

Новости Общество

Цырульнік прыедзе дадому

У верасні ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна адкрыты новы від паслуг – стрыжка на даму.

Такой паслугай могуць пакарыстацца людзі старэй за 60 год, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, інваліды I і II груп, дзеці-інваліды. Робіць стрыжкі Марыя Дрыбко. «Калісьці я вучылася на цырульніка, некаторы час працавала па прафесіі ў КУП БАН, а зараз кірую гуртком “Умелыя рукі” ў ТЦСАН – мы шыем, вяжам, выпальваем, ставім пастаноўкі ў тэатры “Батлейка”, – расказала Марыя. – І калі мне прапанавалі аказваць паслугі па стрыжцы, то згадзілася – прыемна людзей рабіць прыгожымі».

Разам з Марыяй карэспандэнт раённай газеты завітала да адной з кліентак. Марыя хуценька расклала цырульніцкі інструмент і прыступіла да работы.

«Я першы раз карыстаюся такой паслугай, – расказала жыхарка райцэнтра Вольга Галубоўская. – Думаю, буду пастаянным кліентам. І сяброўкам раскажу пра такую паслугу».

Марыя Дрыбко робіць у сярэднім па дзве стрыжкі ў дзень. Вельмі зручная такая паслуга асабліва для інвалідаў і сталых людзей, якія не ў сілах дайсці да цырульні. Каштуе стрыжка нядорага, усяго 6 рублёў 74 капейкі. Каб заказаць цырульніка на дом, дастаткова патэлефанаваць у ТЦСАН па нумары 5-71-87 – і вас паставяць у чаргу на стрыжку.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *