На рабочем совещании в райисполкоме: в течении недели завершить сев озимых

Актуалии Власть

Паскорыць тэмпы
Да 25 верасня неабходна завяршыць сяўбу азімых культур – такую задачу перад аграрыямі раёна паставіў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы ўчора рабочую нараду.
Уладзімір Пятровіч адзначыў таксама неабходнасць паскорыць тэмпы работ на ўборцы льну і бульбы.
На нарадзе былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі прадпрыемстваў і арганізацый да зімы. Як далажыў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, пашпарты гатоўнасці яшчэ не атрымалі райспажыўтаварыства, УП ЖКГ і лясгас.
Вялікую ўвагу кіраўнік раёна ўдзяліў пытанням добраўпарадкавання Шуміліна, рамонту сацыяльных аб’ектаў. Кіраўнік раёна запатрабаваў паскорыць тэмпы рамонтных работ. У прыватнасці, ён абавязаў ПМК-70 да 7 лістапада завяршыць рамонт даху раённай баль-ніцы. Дырэктар будаўнічай арганізацыі А. Ю. Крыўко запэўніў, што ПМК справіцца з пастаўленай задачай.
Пасля нарады У. П. Куранны правёў пасяджэнне райвыканкама, на якім члены райвыканкама прынялі шэраг рашэнняў: па правядзенні таргоў, выдачы льготных крэдытаў, дазволе газіфікацыі дамоў, выдзяленні дзелавой драўніны і іншых надзённых пытаннях.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *