Физкультурно-спортивный клуб «Здоровье» приглашает

Здоровье Новости Спорт, туризм

Фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе”
ФСК “Здароўе” даўно карыстаецца папулярнасцю ў аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Спартыўныя секцыі размяшчаюцца ў  спартыўнай зале па адрасе:  вул. Кароткіна, д. 14. Заняткі пачынаюцца з 17.30. У спартыўную залу прыходзяць як індывідуальна, так і групамі.  Як прыклады групавога наведвання можна назваць “Лясгас”, “Ахову”, “Райаграсэрвіс”, ПМК-70, райспажыўтаварыства і інш. Кожны жадаючы можа знайсці від спорту, да якога ў яго ляжыць душа, прычым, гэта могуць быць як калектыўныя віды спорту, так і індывідуальныя.
АТЛЕТЫЧНАЯ ГІМНАСТЫКА
Вопыт інструктара Пятра Рудова і  добрая база трэнажорнай залы дапамогуць наведвальнікам заставацца ў добрай фізічнай форме. Як паказвае практыка мінулых гадоў, атлетычная гімнастыка папулярна як у мужчын, так і ў жанчын.
ГІРАВЫ СПОРТ
Захапленне для сапраўдных мужчын. Трэніроўкі ў Пятра Рудова праходзяць з улікам індывідуальных магчымасцяў і запатрабаванняў кожнага. Такая методыка дазваляе не толькі быць у цудоўнай фізічнай форме, а і дасягаць спартыўнага прагрэсу.
ВАЛЕЙБОЛ
У Шуміліне валейбол карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Валейбольныя секцыі працягваюць лепшыя традыцыі ДзЮСШ,  і пераважная большасць дарослых валейбалістаў прайшлі валейбольную школу ў нашай ДзЮСШ. Інструктарам тут працуе Аляксандр Купрыянаў.
ГРУПЫ АГУЛЬНАФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ
Цудоўная магчымасць для ўсебаковага спартыўнага развіцця. Калектыўныя і індывідуальныя віды спорту, асабісты падыход да кожнага сталі залогам папулярнасці ў насельніцтва. З групамі працуе інструктар Іна Прасветава.
ФУТБОЛ
Від спорту нумар адзін ва ўсім свеце. І гэтым усё сказана. Заўсёды ёсць жадаючыя паганяць мяч. Не першы год пагуляць у футбол прыходзіць калектыў з “Аховы”.  Футбол адкрыты і для іншых арганізацый. Інструктарам будзе працаваць малады трэнер Дзмітрый Стральцоў.
РЫТМІЧНАЯ ГІМНАСТЫКА
Від спорту для тых жанчын, якія імкнуцца заўсёды быць непаўторнымі і стройнымі. Спецыяльны комплекс практыкаванняў пад музыку нясе не толькі пазітыўны настрой, а і дае магчымасць заставацца ў выдатнай спартыўнай форме.
НАСТОЛЬНЫ ТЭНІС
Добрая магчымасць пасля рабочага дня адпачыць за тэнісным сталом, адчуць сябе сапраўдным прафесіяналам “малой ракеткі”. Спецыялісты сцвярджаюць, што настольны тэніс хутка здымае стомленасць і павышае жыццёвы тонус. Інструктар Уладзімір Вярлоў.
ШАХМАТЫ, ШАШКІ
Віды спорту для сапраўдных інтэлектуалаў. Старадаўнія гульні даўно сталі элітнымі відамі спорту. Інструктар – Уладзімір Вярлоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *