И вновь про алименты

Закон Официально

Аліменты выраслі…
24 ліпеня 2012 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 07.01.2012 года “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і”.  Карэкціроўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і была выклікана неабходнасцю яго ўдасканалення з улікам практыкі прымянення, а таксама прывядзеннем яго палажэнняў у адпаведнасць са зноў прынятымі заканадаўчымі актамі. У Законе скарэкціраваны больш за 120 артыкулаў Кодэкса.
Возьмем, напрыклад, адзін з артыкулаў, які найбольш зацікавіць  спагнальнікаў па аліментах, а  таксама тых асоб, якія яшчэ не рашыліся падаць на аліменты з нядбайных бацькоў і матуль.
Законам зменены парадак разліку запазычанасці па аліментах. Да прыняцця Закона пры разліках запазычанасці па аліментах судовы выканаўца  зыходзіў з сярэдняй заработнай платы для канкрэтнай мясцовасці, у якой пражывае даўжнік.  Напрыклад, сярэднямесячная заработная плата за ліпень па Шумілінскім раёне склала 2 382 152 рублі і, адпаведна, аліменты на адно дзіця склалі 596 300 рублёў (25%) і 393 550 рублёў (16,5%), на дваіх – 795 050 рублёў, на траіх і болей –  1 192 580 рублёў.
Зыходзячы з таго, што плацельшчык аліментаў і дзіця могуць пражываць у розных населеных пунктах, Законам устанаўліваецца, што запазычанасць па аліментах будзе вызначацца зыходзячы з сярэдняга памеру заработнай платы работнікаў у цэлым па рэспубліцы. На сённяшні дзень сярэднямесячная заработная плата па рэспубліцы – 3 457 792 рублі, гэта значыць, аліменты на адно дзіця складаюць 864 450 рублёў (25%) і 570 540 рублёў (16,5%), на дваіх – 1 141 070 рублёў, на траіх і болей – 1 728 900 рублёў.
Нагадваю, што памер вышэйуказаных аліментаў разлічваецца для непрацуючых даўжнікоў.
На думку распрацоўшчыкаў Закона, такая норма дазваляе максімальна абараніць матэрыяльныя інтарэсы дзяцей, бацькоў, якія знаходзяцца ў разводзе.
А. ГІМБІЦКАЯ, старшы судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *