На прошедшей неделе в трудовых коллективах района прошли встречи с информационными группами райисполкома

Общество

Сустрэчы з педагогамі
У чацвер-пятніцу ў працоўных калектывах раёна прайшлі  сустрэчы з кіраўніцтвам райвыканкама, раённых службаў па тэме: “Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
У СШ №1 г. п. Шуміліна працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група №1, якую ўзначальвае кіраўнік раёна У. П. Куранны. Намеснік начальніка групы, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы  райвыканкама Н.У. Захарава расказала педагогам пра дасягненні, якімі можа сёлета пахваліцца вобласць і Шумілінскі раён, гаварыла пра выбары дэпутатаў.
Дэмаграфічную сітуацыю абмаляваў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў.
Шмат пытанняў было ў педагогаў да дырэктара УП ЖКГ І. К. Штуро. Водазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне дамоў, рамонт жылля для маладых спецыялістаў – на гэтыя і многія іншыя пытанні адказаў у ходзе сустрэчы Іван Казіміравіч.
Група № 2 на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай працавала ў Сіроцінскай школе.  Ірына Мікалаеўна расказала пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна і вобласці, а таксама пра ход выбарчай кампаніі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *