Выездное заседание Шумилинского райисполкома прошло в Оболи

Актуалии Президент Экономика

Развіццё малога бізнесу
На парадак дня райвыканкама, якое прайшло ў мінулую пятніцу, было вынесена пытанне аб развіцці прадпрымальніцтва ў Шумілінскім раёне.  І адкрыццё ў гэты дзень новага магазіна “Міні-маркет” у Обалі стала маляўнічай ілюстрацыяй да тэмы.
Кіраўнік раёна У. П. Куранны, члены райвыканкама, удзельнікі пасяджэння, жыхары Обалі – ля “Міні-маркета” ў гэты дзень было шматлюдна. Старшыня райвыканкама разам з дырэктарам прыватнага прадпрыемства “Карына-гандаль” Аляксандрам Мацуганавым перарэзаў чырвоную стужку. Пажадаў новаму гандлёваму аб’екту поспехаў, выказаў надзею, што прыватнікі будуць паспяхова асвойваць не толькі гандлёвую сферу, але і вытворчую, і сферу паслуг.
Дарэчы, на рахунку прадпрымальніка Аляксандра Мацуганава ўжо трэці магазін, і трэба адзначыць, што “Карына-гандаль” – узор паспяховай работы прадпрыемства малога бізнэсу. Аб гэтым сведчыць тое, што сярэдняя зарплата на прадпрыемстве, дзе працуюць 24 чалавекі, складае 3 мільёны 400 тысяч, што «Карынагандаль» спраўна плаціць падаткі, удзельнічае ў рэалізацыі сацыяльных праектаў раёна.
Але такіх прыкладаў – адзінкі. У. П. Куранны падвергнуў крытыцы работу многіх прадстаўнікоў малога бізнэсу, дзе афіцыйная зарплата складае 200-500 тысяч. Хутчэй за ўсё гэта ўтойванне даходаў, выплата заробку ў канвертах, заявіў Уладзімір Пятровіч, з чым патрэбна весці жорсткую барацьбу.
Са справаздачай па пытанні выканання Дырэктывы Прэзідэнта № 4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” і развіцці прадпрымальніцтва ў раёне выступіў намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў.
У прыватнасці, Віктар Віктаравіч адзначыў, што на 1 студзеня 2012 года ў Шумілінскім раёне было зарэгістравана 75 мікра і малых арганізацый. На гэтую ж дату зарэгістраваны 173 прадпрымальнікі. У сферы малога прадпрымальніцтва занята 10,5% ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у эканоміцы рэгіёна. За 2011 год намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў малога бізнэсу склала 1248,3 тысячы рублёў (па вобласці – 1338,8). За студзень—жнівень бягучага года ад арганізацый малога і сярэдняга бізнэсу паступіла ў кансалідаваны бюджэт 27,2 мільярда рублёў ці 51,5%. Паступленні ў раённы бюджэт склалі каля 10%. За 8 месяцаў 2012 года створана 79 новых рабочых месцаў, у тым ліку суб’ектамі малога прадпрымальніцтва – 21.
В. В. Доктараў паведаміў, што прад-прымальніцтва ахоплівае чатыры галіны эканомікі. Больш за ўсё прадпрымаль-нікаў працуе ў гандлёвай сферы – 63% (прыватныя прадпрыемствы “Шумілінскі гаспадарчы гандаль”, “ Карына-гандаль”, “Брут”, “Каралеўскае”, інш.). 21% прадстаўнікоў малога бізнэсу занятыя ў сферы прамысловай вытворчасці і будаўніцтва (СТАА “Вежа”, ЗП “Славянскі прадукт”, СТАА “Ханзе-Хольц”, прыватныя прадпрыемствы “Флора-дрэў”, “Шумілінагандальбуд”, інш.). Па 8% прадпрымальнікаў працуе ў галінах транспартнага абслугоўвання (прыватныя прадпрыемствы “Шумілінская транспартная кампанія”, “Авікбуд”, “ВітЛенСэрвіс”, інш.) і сферы паслуг (індывідуальныя прадпрымальнікі А. П. Дземянцей, У. В. Гусакоў, Т. В. Абраменка, А. М. Гаеў і інш.).
Дакладчык праінфармаваў, што ў раёне зацверджана Праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2011-2013 гады.
Старшыня райвыканкама назваў недастатковай работу па развіцці прадпрымальніцтва ў раёне, Уладзімір Пятровіч прапанаваў аддзелу эканомікі праводзіць сістэматычныя сустрэчы з прадпрымальнікамі раёна, ставіць перад імі задачы па павышэнні зарплаты іх работнікаў, па асваенні новых відаў работ, а таксама выслухваць прапановы прадстаўнікоў малога бізнэсу, з тым, каб быў наладжаны пастаянны эфектыўны дыялог.
На пасяджэнні райвыканкама былі абмеркаваны таксама пытанні аб гібелі людзей на пажарах, узаемадзеянні прыродаахоўных, праваахоўных органаў, арандатараў паляўнічых угоддзяў у сезон правядзення асенне-зімовага палявання на тэрыторыі раёна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №78 ад 02.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *