Выездное совещание райисполкома

Актуалии Президент

Дзецям — цяпло, работам — тэмпы
Месцам правядзення чарговай рабочай нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны абраў учора новы арачнік ля фермы Рашэтнікі. Зразумела, што і галоўным пытаннем, вынесеным на нараду, было пытанне аб будаўніцтве і рэканструкцыі ферм.
Старшыня райвыканкама выказаў незадавальненне маруднымі тэмпамі будаўнічых работ, абавязаў паскорыць работы і да 15 кастрычніка паставіць усе аркі і нацягнуць тэнты. Менавіта такую задачу ставіць перад аграрыямі Віцеб-шчыны старшыня аблвыканкама А. М. Косінец.
Для выканання даручэння на дапамогу аграрыям прыходзяць прад-прыемствы, дапамагаюць тэхнікай, Белаграпрамбанк і Беларусбанк па магчымасці аказваюць крэдытную падтрымку. Але ўсё не так гладка. Кожны дзень старшыні райвыканкама, яго намеснікам прыходзіцца каардынаваць гэты складаны механізм, вымушаць кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў да больш аператыўных дзеянняў.
У сувязі з гэтым Уладзімір Пятровіч ад-значыў планамерную без-аўральную работу кіраўніка ААТ “Ляжні” В. В. Яцко, а вось прадстаўнікі моцнага полу кіраўнікоў-аграрыяў не змаглі аператыўна арганізаваць работу летам, таму цяпер прыходзіцца “даганяць”.
Па многіх аб’ектах былі акрэслены канкрэтныя тэрміны выканання работ. Так, дырэктар ААТ «Прыдзвінскі» У. І. Дзятлаў паабяцаў да 14 кастрычніка завяршыць будаўніцтва кароўніка №2 у вёсцы Свярдлы і перавесці туды кароў. Галоўны аграном з «Сіроцінскага» паабяцаў, што да канца тыдня цёлкі, якія яшчэ пасвяцца пад ад-крытым небам, будуць пастаўлены пад дах.
На выязной нарадзе райвыканкама кіраўніком раёна былі таксама пастаўлены задачы па паскарэнні тэмпаў уборкі льну, кукурузы і бульбы, па добраўпарадкаванні Шуміліна і іншых населеных пунктаў, па падрыхтоўцы да зімы.
Уладзімір Пятровіч паведаміў, што згодна з патрабаваннем старшыні аблвыканкама падпісана распараджэнне аб адкрыцці з 8 кастрычніка ацяпляльнага сезона, і на гэтым тыдні цяпло атрымаюць дзіцячыя сады, школы, бальніцы.
Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро паведаміў на планёрцы, што да ацяпляльнага сезона жыллёва-камунальная гаспадарка гатова і што з 10 кастрычніка пачне працаваць доўгачаканая шчэпадрабільная ўстаноўка.
На нарадзе былі абмеркаваны і іншыя пытанні.
У гэты ж дзень старшыня райвыканкама правёў пашыраную нараду з кіраўнікамі арга-нізацый райцэнтра. Два пытанні былі вынесены на абмеркаванне. Першае — лён. Яго трэба ўбраць тэрмінова. Па-трэбна дапамога гараджан. Да тысячы чалавек штодзень павінны быць на ўборцы лёну, паставіў задачу У. П. Куранны.
Па-другое — навядзенне парадку. Тое, што нават у райцэнтры нестае парадку, кіраўнік раёна прадэманстраваў, правёўшы прадстаўнічую дэлегацыю па вуліцах Шуміліна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №80 ад 09.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *