Единый день информирования населения прошёл в Шумилинском районе

Новости Общество

Стратэгічная задача краіны –  захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва

У рамках Адзінага дня інфармавання наш раён 27 лютага наведаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Генадзь Балбатоўскі разам са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам і начальнікам прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Сняжанай Цітовай наведаў Шумілінскую цэнтральную раённую бальніцу і азнаёміўся з аддзяленнем сястрынскага догляду, паліклінікай, стацыянарам, правёў сустрэчу з калектывам, дзе агучыў вынікі пяцігодкі развіцця краіны, акцэнтаваў увагу на ролі дзяржавы ў захаванні і ўмацаванні здароўя грамадзян.

Г. М. Балбатоўскі, выступаючы перад калектывам райбальніцы, падкрэсліў, што згодна з сусветнымі крыніцамі доля аховы здароўя ў дэмаграфічных працэсах і наогул здароўя насельніцтва займае не больш за 25%. Большая частка здароўя кожнага чалавека залежыць і ад іншых фактараў. І ўрачы не ў сілах спыніць некаторыя тэндэнцыі. Па прагнозах экспертаў ААН ідзестарэнне насельніцтва на планеце, эксперты прагназуюць, што да 2030 года колькасць людзей 80+ перавысіць колькасць нованароджаных. Такія тэндэнцыі характэрныя і для Беларусі. За апошнія 10 год колькасць жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту знізілася ў краіне амаль на 20%.

Выступоўца адзначыў, што сёння наша сацыяльна арыентаваная дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў сістэму аховы здароўя і сістэму санаторна-курортнага лячэння. Стратэгічная задача краіны – захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, таму каля 5% УВП (каля 13 мільярдаў рублёў) штогод накіроўваецца на ахову здароўя. У 2025 годзе будзе выдзелена 13,2 млрд. руб. Такая ж сума будзе выдзелена на адукацыю, каля 8 мільярдаў бюджэтных сродкаў пойдзе на падтрымку сямей, якія выхоўваюць дзяцей.

«Больш за 800 тысяч чалавек праходзіць лячэнне і аздараўленне за кошт бюджэтных сродкаў штогод, – падкрэсліў Генадзь Мікалаевіч. – Не кожная краіна ў свеце сабе гэта можа дазволіць. А мы, беларусы, лічым гэта як належнае. Экспарт медыцынскіх і лячэбна-аздараўленчых паслуг па выніках 2024 года склаў 112%, экспарт санаторных лячэбнааздараўленчых – 129%. У выніку сістэма санаторнага курортнага лячэння і аздараўлення краіны атрымала больш за 128 мільёнаў долараў выручкі ад экспарту медпаслуг, што сведчыць аб заможнасці і канкурэнтнасці нашых сістэм у свеце».

Генадзь Балбатоўскі падзякаваў усім работнікам раённай сістэмы аховы здароўя за ўклад і штодзенную працу, пажадаў далейшых поспехаў.

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі таксама наведаў прадпрыемства «Альянспластресурс», якое займаецца выпускам палімернай тары для ўпакоўкі харчовай прадукцыі. Экскурсію па прадпрыемстве для гасцей правёў дырэктар Аляксандр Кабанчук.

Падводзячы вынікі паездкі ў наш раён, Генадзь Мікалаевіч адзначыў, што застаўся задаволены ўбачаным і пажадаў уладам не спыняцца і далей развіваць вытворчасць з запатрабаванай як на ўнутраным, так і на знешнім рынках прадукцыяй, як гэта паспяхова атрымліваецца ў прадпрыемства «Альянспластрэсурс».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *