Всё про арендное жильё

Вопрос-Ответ Общество

Я жыву ў арэнднай кватэры

Праблема жылля для многіх – ці не самае вострае і актуальнае пытанне. Прыватных аб’яў пра здачу кватэр ці дамоў у нашым райцэнтры няшмат. Можна сказаць, што адзінае выйсце – ісці ў службу «адно акно» райвыканкама ці ў мясцовыя сельвыканкамы і пісаць заявы. Ці рэальна ў Шуміліне атрымаць арэнднае жыллё? Хто ў першую чаргу яго атрымлівае? 

На гэтыя пытанні паспрабаваў знайсці адказы карэспандэнт раённай газеты.

– Арэнднае жыллё ў Шуміліне карыстаецца попытам. У мінулым годзе грамадзянам было прадастаўлена 41 арэнднае жыллё, – пачала гутарку намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава. – Каб атрымаць арэнднае жыллё, неабходна рэгулярна заходзіць на сайт Шумілінскага райвыканкама (http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/ ru/) у раздзел «Арэнднае жыллё». Як толькі ў раздзеле з’явілася кватэра ў патрэбным вам мікрараёне, неабходна прыйсці ў «адно акно» райвыканкама. Затым па жаданні можна звярнуцца ва УП ЖКГ, дзе спецыялісты пакажуць вам стан кватэры, калі ён вас задавальняе, трэба напісаць заяву на атрыманне жылля. Пасля таго, як пройдзе месяц з моманту выстаўлення кватэры, вам дадуць канчатковае рашэнне.

Здаецца, усё проста. Але ж арэнднага жылля не хапае. І калі падбіраецца некалькі прэтэндэнтаў, спецыяльная камісія выбірае, улічваючы і катэгорыю грамадзян, якім выдзяляецца жыллё ў першую чаргу, і ці стаіць заяўнік на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў, і іншыя фактары.

 Хто ў першую чаргу мае права на атрыманне арэнднага жылля?

– Суддзі, пракурорскія работнікі, а таксама дзяржаўныя служачыя згодна з пералікам дзяржаўных пасад, што даюць права на атрыманне арэнднага жылля, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і дзяржаўныя грамадзянскія служачыя ў выпадку іх пераезду ў іншую мясцовасць у сувязі з назначэннем (абраннем) на дзяржаўныя грамадзянскія пасады;– маладыя рабочыя (служачыя), маладыя спецыялісты, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і прыбылі на работу па размеркаванні, пераразмеркаванні, працаўладкаваных у лік броні, накіраваных, перанакіраваных на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй;

– ваеннаслужачыя, асобы радавога і начальніцкага складу, якія праходзяць ваенную службу (службу) ў Міністэрстве абароны, Міністэрстве ўнутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўным пагранічным камітэце, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, для патрэб Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;

– работнікі пры назначэнні на пасаду ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта пры ўмове, што з ліку работнікаў у гэтым населеным пункце для заняцця вакансіі няма навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове, вучоных, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі і работнікаў арганізацый культуры;

– катэгорыі грамадзян, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

 Сярод тых, хто атрымаў арэнднае жыллё па хадайніцтве, – намеснік начальніка РАНС Алег Бунто і ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр Жураў.
– Як я атрымаў арэнднае жыллё? – перапытвае Алег Бунто. – Не ведаю. Прыехаў у Шуміліна на службу з іншага раёна, і мне адразу далі ключы ад арэнднай кватэры.  А вось Аляксандр Жураў тры гады жыў у інтэрнаце. Як сам гаворыць, прыйшоў час задумацца пра ўласнае жыллё, тым больш, што звальняцца з РАУС не плануе. Звярнуўся да кіраўніцтва, якое напісала хадайніцтва аб прадстаўленні арэнднага жылля. Літаральна на днях малады частковы інспектар атрымаў ключы ад двухпакаёвай арэнднай кватэры. «Пераязджаю, – расказаў Аляксандр. – У кватэры зроблены рамонт, можна засяляцца і жыць. Канешне, буду і шпалеры пераклейваць, і нешта пад сябе рабіць. Але гэта пазней, напачатку трэба набыць мэблю».

Як адзначыла Ірына Карпава, за апошнія гады з хадайніцтвамі аб арэндзе жылля звярталіся з РАНС, РАУС, ЦРБ, аддзела па адукацыі і сектара культуры райвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў.

 У чаканні арэнднага жылля

Першы крок для атрымання арэнднага жылля – стаць на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў. Як паведаміла Ірына Карпава, зараз на ўліку ў Шуміліне стаяць 307 чалавек, а па раёне гэта лічба больш за 500. Чарга паціху рухаецца, можна атрымаць арэнднае жыллё і ў новабудоўлях.

 Спецыяліст раённага цэнтра культуры і работнік раёна газазабеспячэння Крысціна і Іван Бурлаковы справілі наваселле ў 2022 годзе.
– Сама родам з Віцебскага раёна, скончыла Віцебскі каледж культуры і мастацтваў і пераехала на радзіму мужа, у нас нарадзіўся сын Глеб, – згадвае Крысціна. – Каля пяці гадоў жылі ў інтэрнаце. Хацелася мець сваё ўласнае, хай і арэнднае, жыллё. На сайце райвыканкама я ўбачыла інфармацыю аб наяўнасці арэнднага жылля, прычым у новым доме. Прыйшла і напісала заяву. Прайшло крыху часу, і запаветныя ключы былі ў нашых руках.

Пераезд у двухпакаёвую арэндную кватэру па завулку Угнявёнка дапамог сям’і Бурлаковых канчаткова паставіць усе на крокі над «і»: яны застаюцца ў Шуміліне. Арэндная плата, якая крыху больш за 80 рублёў, не такая вялікая і адчувальная для сямейнага бюджэту.

 Арандуеш жыллё і не плаціш за арэнду

Бывае і так. Справа ў тым, што ў 2022 годзе ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 112 «Аб асаблівасцях выкарыстання арэнднага жылля». Дзякуючы гэтаму Указу з’явілася магчымасць атрымаць арэнднае жыллё без хадайніцтва і пастаноўкі на ўлік.

Зрухі закранулі стары жыллёвы фонд. Выканкамам далі права вызваляць грамадзян ад платы за карыстанне арэндным жыллём, якое патрабуе рамонту. Але пры ўмове, што яго рамонт робяць самі грамадзяне, якія там пражываюць, за ўласны кошт.– Кватэры маюць патрэбу ў рамонце.

Гэта другаснае жыллё, раней там нехта жыў, – тлумачыць Ірына Аляксандраўна. – Раней у такіх кватэрах УП ЖКГ рабіла рамонт, але зараз ёсць указ, паводле якога грамадзяне могуць яго рабіць самастойна, паводле каштарысу, які складае ЖКГ. Гэта значыць, сума, якую патрацілі на рамонт, кампенсуецца: пойдзе ў лік арэнднай платы.

 Адной з першых, хто арандаваў кватэру па Указу № 112, была жыхарка аг. Светласельскі Надзея Хахлова:
– Нам спадабалася трохпакаёвая кватэра ў аграгарадку Светласельскі. Пайшлі ў сельсавет, але нам адмовілі, бо там неабходна было рабіць рамонт – у кватэры больш за 15 год ніхто не жыў. Пасля таго, як выйшаў Указ № 112, нам патэлефанавалі і прапанавалі самім рамантаваць. Згадзіліся. У кватэры рабілі ўсё – ад падлогі да столі, прычым усе, акрамя нацяжной столі, рабілі самі. За пяць месяцаў справіліся. Рамонт нам абышоўся дзесьці пад 30 тысяч рублёў. Зараз гэта сума нам вяртаецца, думаю, што дзесяцігоддзе за арэнду плаціць нам не трэба будзе. Так што хачу параіць тым, хто разважае, згаджацца ці не. Калі будаўніча-рамонтныя работы можаце рабіць самі – нават не задумвайцеся.

Як паказвае практыка, звычайна пасля выстаўлення жылля на сайт райвыканкама адгукаюцца два-тры заяўнікі, асабліва шмат жадаючых у райцэнтры. Хаця можа пашанцаваць і будзеш адзіным прэтэндэнтам.

– Тэрмінова патрэбна было жыллё, – кажа жыхар райцэнтра Віктар Райчонак. – На ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў не стаяў. Пайшоў у «адно акно», і мне літаральна праз пару дзён прапанавалі аднапакаёвую кватэру непадалёк ад работы. Папярэдзілі пра рамонт. Пасля наведвання кватэры зразумеў, што рамонт магу і сам зрабіць. Разам са спецыялістамі УП ЖКГ зрабілі каштарыс рамонтных работ на суму 6 тысяч рублёў. За чатыры месяцы справіўся.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Летась у рамках Указа № 112 было выдзелена 14 арэндных кватэр (6 – у Шуміліне, 2 – раўнацэннай замены;– асобы, накіраваныя на работу ў арганізацыі згодна з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або дагаворам аб падрыхтоўцы у Башнях, па адной – у Язвіне, Заобалі, Крывым Сяле, Кардоне, Светласельскім і Амбросавічах).

Колькасць арэнднага жылля будзе павялічвацца. Гэта бясспрэчны факт. Сёлета ў райцэнтры будзе ўзведзены новы 40-кватэрны дом, у якім амаль усе кватэры будуць мець статус арэнднага. Шансы «выцягнуць» шчаслівы білет з’явяцца ў многіх…

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *