Доска Почёта Шумилинского района. Тракторист лесхоза Андрей Соловьёв

Главное Общество Экономика

«Калі працаваць,  дык шчыра і сумленна»

На Дошку гонару Шумілінскага раёна занесена прозвішча трактарыста па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Шумілінскага лясгаса Андрэя Сяргеевіча САЛАЎЁВА.

Андрэй Салаўёў працуе ў лясгасе 13 год. Кажа, што ўладкаваўся ў лясгас выпадкова, хаця яго бацька працаваў у Казьянскім лясніцтве. «Пасля школы адвучыўся ў ліцэі ў пасёлку Акцябрскім, атрымаў правы трактарыста і адправіўся праходзіць тэрміновую вайсковую службу, – расказвае Андрэй. – Пасля службы пайшоў працаваць у райспажыўтаварыства. Маё жыццё кардынальна змяніў ляснічы Казьянскага лясніцтва Уладзімір Мазейка, які прапанаваў мне перайсці на работу ў лясгас. Я вельмі ўдзячны яму за гэта».

Спачатку Андрэю Салаўёву даверылі «Фарвардар», на якім ён адпрацаваў пяць год. І толькі потым стаў трактарыстам па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу. Спакойны і адказны, надзейны і сумленны. Такі Андрэй у жыцці, такі і ў рабоце. Жыве па прынцыпе: калі працаваць, дык працаваць шчыра і сумленна. Толькі тады будзе вынік. А вынікаў у Андрэя Салаёўва дастаткова: апошнія гады ён пастаянна ў прызавой тройцы ў спаборніцтвах трактарыстаў па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу лясгасаў Віцебскай вобласці.

З верасня мінулага года Андрэй шчыруе ў Хальчанскім лясніцтве Жлобінскага лясгаса, разам з работнікамі Шумілінскага лясгаса дапамагае калегам справіцца з наступствамі стыхіі, якая разгулялася летась на Гомельшчыне. І зноў Андрэй Салаўёў сярод лепшых: у спаборніцтвах сярод трактарыстаў па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу на яго рахунку – два трэція і адно першае месцы. Гэтыя факты  мужчына сціпла пракаменціраваў: «А якая розніца, дзе працаваць: на Шуміліншчыне ці на Жлобіншчыне? Проста на любым участку прывык працаваць на сумленне…».

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *