Планами работы в Год благоустройства поделились дорожники

2025 - Год благоустройства Новости Экономика

Дарогі патрабуюць вялікай увагі

Фото носит иллюстративный характер

Работы па навядзенні парадку на дарогах стартавалі з пачатку года. Планамі на Год добраўпарадкавання мы пацікавіліся ў кіраўніцтва дыстанцыі № 364 ДЭУ‑36 РУП «Віцебскаўтадар».

«У нас на балансе знаходзяцца 46 км дарог на Р-20 і 32 км на ўчастку Гарадок-Ула-Камень, – расказаў начальнік дыстанцыі Віктар Прыходзька. – Ямачным рамонтам пачалі займацца як толькі дазволілі ўмовы надвор’я. Давялі да ладу праблемныя ўчасткі на Р-20: адрамантавалі 120 м кв. струйна-ін’екцыйным спосабам і 100 м кв. гарачым асфальтам. Брыгада працавала на добраўпарадкаванні моста праз Заходнюю Дзвіну. Ачысцілі, прагрунтавалі і пафарбавалі 520 метраў поручняў і 845 метраў бар’ернай агароджы. Такія ж работы праведзены яшчэ на двух месцах: у Обалі (праз рэчку Обаль) і перад Мікіціхай (мост праз Будавесць). Немалыя работы праведзены на аўтатрасе Р-20: устанавілі сто сігнальных слупоў, 16 дарожных шчыткоў, 10 металічных урнаў».

У лютым-красавіку высеклі кустоўе ўздоўж дарог ад Латкова да Мікалаева, ад Падмішнеўя да Сіроціна, у Добрыне. Што ў планах? Мяркуеца правесці ямачны рамонт на аўтатрасе Р-114 на 700 метрах квадратных, укладку асфальту працягласцю адзін кіламетр (ад Мікіціхі да Латкова). На абедзвюх балансавых аўтадарогах будуць пафарбаваны бардзюрныя камені (3 тыс. м пагонных), заменяць больш за 200 дарожных знакаў і стоек і адрамантуюць іх больш за 300, ачысцяць і пафарбуюць 42 павільёны, 118 вадасцёкавых труб, установяць 244 сігнальныя слупы. Уборку прыдарожнай паласы і павільёнаў ад смецця таксама ніхто не адмяняў.

Для выканання работ на ўзбраенні дыстанцыі маюцца чатыры трактары, тры МАЗы, грэйдзер, пагрузчык, дзве “Га зэлі”. У дапамогу на вясенне-летні перыяд узялі дадаткова 15 чалавек ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *