«Старт» для будущих чемпионов. В Шумилинской СДЮШАР работает спортивный лагерь

Молодёжь Образование Спорт, туризм

«Старт» для будучых чэмпіёнаў

Цікава і весела зараз выхаванцам СДЮШАР –  тут працуе першая змена спартыўна-аздараўленчага лагера «Старт».

«За лета ў спартыўным лагеры ў нас адпачнуць больш за 40% выхаванцаў спортшколы, – расказаў начальнік лагера Алег Асташонак. – На першай змене ў нас 86 дзяцей. Зразумела, што акрамя адпачынку і аздараўлення, у лагеры пастаянна праходзяць трэніроўкі па валейболе і грэка-рымскай барацьбе».

На летні час трэнеры-выкладчыкі СДЮШАР «перакваліфікаваліся» ў выхавальнікаў: у валейбалістаў – Аляксей Паршыкаў, Юрый Пальвінскі, Любоў Бабова і Людміла Харкавец, у барцоў – Юрый Сцяпанаў (у Шуміліне) і Вадзім Лягчонак (у Обалі).

«Пасля доўгага вучэбнага года дзецям даспадобы рухомыя спартыўныя гульні, – заўважыў Аляксей Паршыкаў. – Не хочацца іх перагружаць шматлікімі трэніроўкамі. На першай змене пэўныя нюансы адпрацоўваем. А вось на трэцяй змене будуць двухразовыя трэніроўкі – трэба падрыхтавацца да восеньскіх стартаў».

Да слова, «Старт» для многіх стаў «сямейным» лагерам. Анастасія Кухарэнка сказала, што яе маці ў свой час адпачывала ў спортлагеры: «Апошнія чатыры гады чатыры разы на год я абавязкова ў спартыўным лагеры. Тут здорава, класна, спартыўна!».

У Вікторыі Вінаградавай у лагеры пастаянна была яе старэйшая сястра Кацярына, якая зараз гуляе за прафесійны валейбольны клуб «Лілея» г. Наваполацка.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *