Вызначаны лепшыя на яравой сяўбе
Шумілінскі раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі раённых спаборніцтваў сярод механізатараў сельгаспрадпрыемстваў, якія былі задзейнічаны на вясенняй сяўбе.
Больш за ўсё перадавікоў у СУП «Лаўжанскае» і ААТ «Ляжні» (па тры механізатары). Так, у «Лаўжанскім» віншаванні прымалі Пётр БАРДЗЮКОЎ (працаваў на самаходнай пнеўматычнай устаноўцы “Раса”) і Андрэй ЧЭКЛІН (МТЗ-1221 з РУ-7000), якія ўнеслі мінеральных угнаенняў на 2493 гектары і 1331 га адпаведна, Дзмітрый КАСЬЯНАЎ, які рупіўся на МТЗ-3022 з ППО-8-40, узараў 416 гектараў.
У ААТ «Ляжні» на МТЗ-3022 з АД-600 лідар па дыскаванні Юрый ЛІТВІНАЎ – на яго рахунку 970 га, на ворыве (МТЗ-1221 з ПГН-4-40) – Мікалай БАРАНОЎСКІ (162 га), на сяўбе (МТЗ-1523 з “Лемкен”) лепшыя вынікі ў Юрыя АЎЧЫННІКАВА – 471 га.
Сярод механізатараў, якія працавалі на культывацыі глебы на МТЗ-3522 з КЧ-5,1 у перадавіках Мікалай ЖЫГУНОЎ з ААТ «Прыазёрны мір», які падрыхтаваў да сяўбы 460 гектараў палеткаў.
У ААТ «АграБаравінка» віншаванні прымаў Сяргей ГОМАНАЎ – на МТЗ-1523 з СТВ-8ДУ ён засеяў 835 гектараў. Крыху адстаў механізатар з КУСГП «Сіроцінскі» Аляксандр АНТОНАЎ, які на МТЗ-3522 з АПП-6 засеяў 828 га яравых культур.
На МТЗ-1221 з РУ-7000 на ўнясенні мінеральных угнаенняў у лідарах Сяргей АГАФОНАЎ з КУСГП «Ульскі» – на яго рахунку 1331 га палеткаў.
Механізатараў-лідараў павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Ларыса ЗАЙЦАВА
