В Шумилинском районе почтили память погибших в годы Великой Отечественной войны

80 лет Великой Победы Беларусь помніць Главное Общество

22 чэрвеня, у Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Шумілінскім раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай жалобнай даце.

Мерапрыемсты з гэтай нагоды пачаліся яшчэ напярэдадні, калі ў в. Сіроціна на магіле мясцовых жыхароў, растраляных фашыстамі ў красавіку 1943 года за сувязь з партызанамі, была адкрыта мемарыяльная дошка з 13 прозвішчамі ахвяр генацыду. Ма мітынг сабраліся прадстаўнікі сельвыканкама, прадпрыемстваў, ветэранскай арганізацыі РАУС, вяскоўцы.

Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч падзякавала ўсім, хто займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля помніка і падкрэсліла, што сення трэба памятаць пра тых, хто абараняў краіну ад ворагаў. Выступіў Іван Данілаў з Шуміліна, чый прадзед тут пахаваны. Дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова расказала пра брацкія пахаванні на тэрыторыі раена. Яна падкрэсліла, наколькі важна, што вярнулі з небыцця 13 раней невядомых прозвішчаў нявінна загінуўшых. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да помніка ўсклалі кветкі.

22 чэрвеня на воінскім пахаванні ў г.п. Шуміліна ў 4 гадзіны раніцы сабраліся члены райвыканкама на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раённага цэнтра. Яны ушанавалі памяць савецкіх воінаў-вызваліцеляў, ўсіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. У знак вялікай ўдзячнасці і памяці склалі на мемарыяльныя пліты кветкі.

У гэты дзень ва ўсіх храмах Беларусі прачыталі малітву за мір. У нашым раёне памятныя службы прайшлі ў шумілінскім Свята-Мікалаўскім храме і обальскім Свята-Ануфрыеўскім храме.

У 12 гадзін па ўсёй рэспубліцы прайшла патрыятычная хвіліна маўчання. На Шуміліншчыне яе правялі на рабочых месцах у арганізацыях і прадпрыемствах, вучні ўстаноў адукацыі наведалі воінскія магілы, дзе таксама аддалі павагу подзвігу савецкіх воінаў, ушанавалі памяць усіх загінуўшых за наша светлае будучае, за мір на Зямлі.

Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Пра тых, хто загінуў на палях бітваў, быў закатаваны ў канцлагерах і гета, забітых, спаленых і пахаваных жывымі, пра тых, чые лёсы пакалечыла вайна, — пра пакуты нашага народы…

Мы помнім! І не дадзім забыць нікому! 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *