Што рабіць, калі знайшлі снарад?
Гаспадары пашырылі агарод, пачалі перакопваць і знайшлі ржавую металічную рэч, падобную на снарад. Што рабіць?
– Людзі нярэдка на агародах знаходзяць выбухованебяспечныя прадметы часоў вайны, якія ўяўляюць вялікую небяспеку, – кажа ўчастковы інспектар РАУС Юрый Сільвестраў. – Баявыя часці ўзрывальнікаў падвергліся карозіі і знешне вызначыць ступень небяспекі такіх прадметаў складана нават спецыялістам. Выбух можа прагучаць у любы момант. Фактарам, правакуючым дэтанацыю боепрыпаса, можа стаць любое ўздзеянне на яго, уключаючы прамыя сонечныя прамяні і невялікую вібрацыю. Таму абясшкоджваць боепрыпасы даручана толькі спецыяльным людзям.
Калі вы знайшлі снарад ці міну, трэба неадкладна паведаміць пра гэта ў РАУС па тэлефоне 102 і па магчымасці прасачыць, каб да небяспечнага месца да прыезду міліцыянераў ніхто не падыходзіў. Катэгарычна забараняецца наносіць удары па корпусе, падымаць, пераносіць або перакатваць знаходку з месца на месца. Нельга спрабаваць разабраць выбухованебяспечны прадмет, разводзіць каля яго агонь, бо ў любы момант ён можа ўзарвацца.
Людміла ЗУЙКОВА.

