Депутаты местных Советов депутатов Шумилинского района приняли участие в областном форуме

Власть Общество

Дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале са старшынёй Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам прыняла ўдзел у I рэгіянальным форуме па пытаннях мясцовага самакіравання, які прайшоў 11 ліпеня ў Віцебску ў рамках мерапрыемстваў «Славянскага базару ў Віцебску».

Мэта форуму – стварэнне адкрытай і эфектыўнай пляцоўкі для дыялогу паміж прадстаўнікамі ўлады, грамадскасці і моладзі па пытаннях развіцця мясцовага самакіравання.

У праграме форуму – выставы гарадоў, раёнаў Віцебскай вобласці «Ганаруся сваёй Радзімай», на якой быў прадстаўлены і Шумілінскі раён, пленарнае пасяджэнне з удзелам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенкі, ускладанне кветак да вечнага агню на мемарыяльным комплексе «Тры штыкі», наведванне гала-канцэрта «Саюзная дзяржава запрашае…» у летнім амфітэатры.

Арганізатарамі рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Віцебскай вобласці: агульная справа. Дыялог пра будучыню» выступілі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *