Капремонт многоквартирного дома идёт в агрогородке Башни

Новости Экономика

Ідзе капрамонт шматпавярхоўкі ў Башнях

У канцы чэрвеня пачаўся капітальны рамонт шматкватэрнага дома № 17 па вуліцы Азёрнай у аграгарадку Башні. Рамонтныя работы выконваюць спецыялісты Бешанковіцкай ПМК‑41.

Сродкі на капрамонт дома выдаткаваны з бюджэту (432 тысячы рублёў) і з адлічэнняў грамадзян на капрамонт (31 тысяча рублёў).

«Падчас капітальнага рамонту будуць абноўлены фасад, заменены каналізацыйныя і водаправодныя сістэмы, устаноўлены дзверы і вокны ў месцах агульнага карыстання, выкананы сцяжкі на балконах, – агучыў аб’ёмы прараб Бешанковіцкай ПМК-41 Аляксандр Шчука. – Будзе ўстаноўлены новы цеплапункт. На доме з’явіцца новы двухсхільны дах».

Штодзень на аб’екце працуюць каля 10 будаўнікоў. На сённяшні дзень гэта бетоншчыкі, муляры і цесляры. Плануецца, што капітальны рамонт дома завершыцца ў жніўні.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *