Веснік КДК. Нізкія тэмпы падрыхтоўкі да ўборачнай
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці прымае меры па забеспячэнні належнай падрыхтоўкі сельгасарганізацый да ўборкі ўраджаю 2025 года і прыняцці дадатковых мер па нарыхтоўцы для галіны жывёлагадоўлі травяных кармоў.
Кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што ў цэлым па вобласці прымаюцца пэўныя меры па падрыхтоўцы да ўборкі ўраджаю. Разам з тым у асобных сельгасарганізацыях яны недастатковыя, падрыхтоўка тэхнікі, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў вядзецца нізкімі тэмпамі.
У ліку адстаючых па падрыхтоўцы збожжаўборачных камбайнаў – Глыбоцкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Міёрскі, Аршанскі, Расонскі, Сенненскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі раёны. На 8 ліпеня частка збожжаўборачных камбайнаў яшчэ не прайшла тэхнічны агляд, а ў Браслаўскім, Міёрскім і Шумілінскім раёнах да агляду не было прад’яўлена ніводнага збожжаўборачнага камбайна.
З-за недахопу механізатарскіх кадраў і занятасці механізатараў на корманарыхтоўцы ў асобных сельгасарганізацыях збожжаўборачныя камбайны не знятыя з захоўвання, а ў асобных гаспадарках пры наяўнасці запчастак не рамантуюцца. Названыя факты ўстаноўлены ў сельгасарганізацыях Глыбоцкага, Міёрскага, Аршанскага, Сенненскага і Талачынскага раёнаў.
Гатоўнасць сушыльнай гаспадаркі ніжэй за ўсіх у Лепельскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім, Міёрскім, Дубровенскім і Расонскім раёнах. Да падрыхтоўкі сушыльнай гаспадаркі не прыступалі сельгасарганізацыі Шумілінскага раёна.
У ходзе кантролю нарыхтоўкі кармоў устаноўлена, што ў шэрагу гаспадарак іх нарыхтоўка праводзіцца з парушэннем тэхналагічных рэгламентаў (касьба перарослых траў, невыкананне тэхналогіі закладкі і інш.).
Па ўсіх выяўленых фактах Камітэтам дзяржкантролю забяспечваецца прыняцце мер па выпраўленні сітуацыі непасрэдна ў ходзе маніторынгаў, для прыняцця мер аператыўна інфармуюцца аблвыканкам і райвыканкамы.

