Россыпь белого «зефира»…

Край шумілінскі Новости Общество Сельское хозяйство

Уздоўж трасы Полацк-Віцебск, за шумілінскім сасоннікам, немагчыма вачэй адарваць ад прыгожых палеткаў з мноствам беласнежных «зефірак», якія як быццам нехта шчодра рассыпаў.

Плошча гэтага поля ў Светласельскім – 71 гектар. Тут механізатары ТАА «Віцебскнасентравы» сеялі аўсяніцу чырвоную. Яе нядаўна ўбралі на насенне (сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 8 цэнтнераў з гектара), а правяленую зялёную масу спрасавалі ў рулоны. Прадпрыемства мае прэс-падборшчык з абсталяваннем для стрэйч-плёнкі. «Атрымалася 680 рулонаў сенажу аўсяніцы чырвонай па 350 кілаграмаў кожны, – падлічыў намеснік дырэктара ТАА «Віцебскнасентравы» Андрэй Бібін. – Гэта добры корм для жывёлы, які ўтрымлівае пратэін, клятчатку і іншыя карысныя рэчывы. Сянаж у плёнцы захоўвае ўсе вітаміны і мікраэлементы. Паколькі сваіх фермаў не маем, сянаж мяркуем прадаваць гаспадаркам вобласці».
На гэтым полі ў Светласельскім з аўсяніцы чырвонай плануюць атрымаць добры ўраджай насення і зялёнай масы і на наступны год.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *