Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа

Новости Сельское хозяйство

Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Паводле аператыўных даных на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам», — расказалі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 215 тыс. т, Магілёўская — 332 тыс. т, Гомельская — 380 тыс. т, Мінская — 602 тыс. т, Гродзенская — 687 тыс. т, Брэсцкая — 890 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30 працэнтаў плошчаў, што складае 603 тыс. га.

Завяршаецца ўборка азімага ячменю (абмалочана 97 працэнтаў плошчаў). Атрымана 943 тыс. т ураджайнасцю 39,6 ц/га, што вышэй за мінулагодні на 7,3 ц/га.

Выцераблена лёну на 20 тыс. га — 42 працэнты запланаваных плошчаў, скошана траў другога ўкосу на плошчы 840 тыс. га (больш за 78 працэтаў плана), нарыхтавана сена 295 тыс. т (41 працэнт плана), сенажу — 11 098 тыс. т (амаль 80 працэнтаў плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 318 тыс. т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3362 тыс. т (33 працэнты плана).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *