Першым камбайнерам-тысячнікам на жніве-2025 у Шумілінскім раёне стаў механізатар ААТ «АграБаравінка» Сяргей Гоманаў.
Перадавіка віталі караваем, удзячнымі словамі, падарункамі.
Павіншаваць лідара жніва прыехалі кіраўнік раёна Сяргей Галынчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, дырэктар ААТ «АграБаравінка» Яўген Мурашка.
«Мы ганарымся вашай працавітасцю і ніколькі не сумняваліся, што і селета будзеце тысячнікам, — сказаў падчас віншавання Сяргей Галынчык.- Дзякуй за пленную працу, за адказнасць і руплівасць».
Сяргей Гоманаў стаў тысячнікам у дваццаць чацверты раз. Тры гады таму намалаціў дзве тысячы тон збожжа.
З заўтрашняй раніцы перадавы камбайнер раена будзе трымаць курс на другую тысячу тон.


