О ходе решения вопросов, поднятых при подворном обходе в Ловжанском сельсовете

Президент Сельское хозяйство

Работа з насельніцтвам: зваротная сувязь
Цеча ліквідавана, радыёсувязь адрамантавана. Пытанні — на кантролі

Інфармацыя аб выкананні пытанняў, якія паступілі ў ходзе правя-дзення падворнага абходу ў рамках Дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета
ў кастрычніку 2012 года.
Пабудавана водаразборная калонка па вул. Спірыдзенкі а.-г. Мікіціха, праведзены рамонт поручняў на лесвічнай пляцоўцы пад’езда дома №4 па вул. Маладзёжнай в. Добрына. Ліквідавана цеча ў падвале дома №1 па вул. Маладзёжнай в. Добрына, не цячэ дах пад’езда. Прыняты рабочы па ўборцы пад’ездаў па вул. Юбілейнай а.-г. Мікіціха.
Завезена зямля на стадыён Мікіціхінскай СШ, адрамантавана веранда па вул. Дружбы, д. 8.
Праведзена грэйдзіраванне дарогі да в. Сахоненкі. Выкананы ямачны рамонт па вуліцах Цэнтральная і Мала-дзёжная а.-г. Мікіціха.
Адрамантаваны ўчастак дарогі ў в. Доўгая Ніва.
Праведзены рамонт радыёсувязі ў в. Залужжа ў дамах Жандаравай Л. і Скрыпкінай Н.
Па пытанню медыцынскага абследавання і магчымасці змяшчэння на сацыяльны ложак некаторых пажылых лю-дзей аграгарадка. І. С. Пірагоў згодна з пададзенай заявай змешчаны ў Обальскую бальніцу на сацыяльны ложак.
С. КІЙКО, старшыня Лаўжанскага сельвыканкама.
Надрукавана ў №95 ад 30.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *