На работе — спасатель, в отпуске — комбайнер. Как сотрудник Шумилинского РОЧС Павлов Михаил помогает убирать урожай

Главное Молодёжь Общество Сельское хозяйство

Ратавальнік-хлебароб Міхаіл Паўлаў

 Адны бяруць водпуск, каб адпачыць, выспацца, паехаць на мора, другія, каб адправіцца на хлебнае мора – дапамагчы дзяржаве з уборкай ураджая, а заадно падзарабіць.

Вадзіцель пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1 Шумілінскага РАНС Міхаіл Паўлаў, які працуе ў аддзеле пяты год, не першы сезон падчас працоўнага водпуску мяняе форму пажарнага-ратавальніка на рабочае адзенне камбайнера,  каб унесці свой уклад у харчовую бяспеку рэгіёна і краіны. Кіраўніцтва аддзела ідзе насустрач.

«Мне вельмі падабаецца гэтая пачэсная і ганаровая справа, хоць і цяжкавата, – зазначае малады ратавальнік. – Вельмі чакаю жніўнай пары. Абедзве машыны – і камбайн, і пажарная – ратавальныя. Адна ратуе пры надзвычайных сітуацыях, а другая – ураджай».

Другі год Міхаіл Паўлаў дапамагае ТАА «Віцебскае насенне траў», дагэтуль падсабляў іншым сельгаспрадпрыемствам. Гэта яго рук справа ўборка кмену на шумілінскіх палетках і аўсяніцы чырвонай перад сасоннікам у Светласельскім побач з трасай Р-20. Зараз хлопец працуе на заронаўскіх палетках, убірае рапс.

«Шкада, што водпуск закончыўся, надвор’е сёлетняе не вельмі спрыяе аграрыям з тэмпамі ўборкі, – крыху са шкадаваннем адзначыў ратавальнік-хлебароб. – Тым не менш, давяду справу да канца, як кажуць, да апошняга коласа. Чакаюць уборкі зерневыя – жыта і авёс, буду сумяшчаць службу па двух франтах, выязджаць на жніво ў прамежках паміж дзяжурнымі зменамі».

З такімі стараннымі і адказнымі памочнікамі-энтузіястамі ў нас усё атрымаецца – будзем з хлебам, з ураджаем!

Алена КАРПУШЭНКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *