Где купить солому? Спрашивали — отвечаем

Вопрос-Ответ Новости Общество

Дзе купіць салому?

Чытачы раённай газеты з райцэнтра звярнуліся ў рэдакцыю з такой просьбай: адказаць на старонках «Герой працы», дзе ў раёне можна купіць салому.

Мы высветлілі гэтае пытанне і дзелімся з чытачамі. Патэлефанавалі ва ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, але станоўчыя адказы па продажы саломы атрымалі толькі ў трох. Так, у СУП «Лаўжанскае» была самая дарагая салома – 170 руб. за тону з дастаўкай. Па 80 руб. за тону без дастаўкі мы знайшлі ў ААТ «АграБаравінка».

У ААТ «Прыазёрны мір» нам прапанавалі купіць крыху дзешавейшую – па 77 руб. за тону, гадзіна прывозкі на МТЗ-82 будзе каштаваць 57 рублёў. Пры гэтым работнікі сельгаспрадпрыемства і ветэраны працы плацяць палову кошту за прывозку.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *