У школе мастацтваў прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2025»
За перамогу змагаліся:
педагог-псіхолаг Шумілінскага дзіцячага сада N4 Любоў Архіпава,
настаўнік СШ N2 г.п. Шуміліна Арцём Бабаедаў,
повар Шумілінскага дзіцячага сада N2 Анастасія Рыцарава,
балетмайстар РЦК Дар’я Сцяпанава.
Перамагла ў конкурсе балетмайстар РЦК Дар’я Сцяпанава, другое месца ў настаўніка СШ N2 г.п. Шуміліна Арцёма Бабаедава, трэцяе – у педагога-псіхолага Шумілінскага дзіцячага сада N4 Любові Архіпавай.










